Бараўцы (Баранавіцкі раён)
Бараўцы́[1] (трансліт.: Baraŭcy, руск.: Боровцы) — былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы. Уваходзіла ў склад Навамышскага сельсавета. У 2012 годзе вёска Бараўцы ўвайшла ў склад горада Баранавічы[2]. ГісторыяУ XIX — пачатку XX стагоддзяў вёска Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, былая ўласнасць Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя 39 двароў, 282 жыхары. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[3]. Насельніцтва
Вядомыя асобыЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia