Барбі (фільм)«Барбі» (англ.: Barbie) — амерыканскі фэнтэзійна-камедыйны фільм 2023 года, пастаўлены рэжысёркай Грэтай Гервіг. Аўтарамі сцэнарыя выступілі Грэта Гервіг і Ноа Баўмбах . Галоўныя ролі выканалі Марго Робі і Раян Гослінг[7]. Фільм апавядае гісторыю моднай лялькі Барбі вытворчасці кампаніі Mattel . Кінастужка стала першым ігравым фільмам пра гэтую ляльку пасля шэрагу анімацыйных і тэлевізійных праектаў. Акцёрскі склад
Вытворчасць і прэм’ераПра стварэньне фільма было абвешчана яшчэ ў верасні 2009 года кампаніяй Universal Pictures. Яго распрацоўка пачалася ў красавіку 2014 года, калі правы на фільм набыла кампанія Sony Pictures . У далейшым было некалькі змен рэжысёра і сцэнарыстаў, таксама змяняліся і склады імаверных акцёраў. Так, на ролю Барбі планавалася запрасіць Эн Хэтэўэй. У кастрычніку 2018 года правы былі перададзены Warner Bros. У 2019 годзе стала вядома, што да акцёрскага ансамбля далучыцца Марго Робі. У 2021 годзе паведамлялася, што працаваць над фільмам будуць Грэта Гервіг і Ноа Баўмбах . На пачатку 2022 года быў зацверджаны акцёрскі склад, а здымкі прайшлі з сакавіка па ліпень таго ж года ў Вялікабрытаніі і Лос-Анджэлесе. Прэм’ера фільма адбылася ў Лос-Анджэлесе 9 ліпеня 2023 года, але ў шырокі пракат «Барбі» трапіла 21 ліпеня — у адзін дзень з фільмам «Опенгеймер» кампаніі Universal Pictures. Адначасовы выпуск абодвух твораў спарадзіў эфект «Барбенгеймер » у сацыяльных сетках. Фільм атрымаў станоўчыя водгукі ад крытыкаў і сабраў больш за мільярд долараў у сусветным пракаце. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia