Баршчэўнік сібірскі
Баршчэ́ўнік сібі́рскі[1] (Heracleum sibiricum) — шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых. НазваБаршчэўнік сібірскі, баршчаўка, бядрыца[2], баршч, баршчэўнік, барэц, вярлома[3][4][5]. Батанічнае апісаннеВышыня да 3 м. Расце на лугах, палетках, узлесках шыракалістых лясоў, на лядах, у садах і гародах, па берагах рэк, у хмызняках. Вегетуе з красавіка па верасень, цвіце ў чэрвені — ліпені жоўта-зеленаватымі кветкамі ў суквеццях-парасоніках. Плоданосіць 1 раз у жыцці. Народныя назвы баршч, баршчаўка, бядрыца (апошняя назва сведчыць пра асацыяцыю з бядрынцам). Лісце — буйное, перыста-рассечанае, зубчатае; утрымлівае да 200 мг % вітаміну C і да 18 мг% каратыну, у карэнні шмат цукраў. ВыкарыстаннеЯдуць маладую зеляніну (лісце, націну, суквецці) у самых разнастайных формах. Для зялёных салатаў лісце папярэдне абдаюць крутым кіпенем або вымочваюць у вадзе, каб выдаліць рэзкі пах. Адварное лісце можна есці як шпінат, адвар з лісця з чаранкамі нагадвае курыны булён. Адваранае націнне ядуць з воцатам, або смажаць у алеі. З ачышчанага і дробна пасечанага націння і лісця гатуюць начынку для пельменяў, піражкоў і г.д. Парасткі з зялёнымі суквеццямі кладуць у яечню, смажаць з цыбуляй і маслам, вараць у падсоленай вадзе як цвятную капусту. Як прыправу спажываюць карэнне (свежае і сушанае), сушанае лісце, часам і насенне. У Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім з пабегаў і насення даўней гатавалі хатняе піва. Чаранкі і націнне збіраюць да бутанізаціі (красавік — чэрвень), суквецці, што не распусціліся — у ліпені — жніўні, увосені або ранняй вясной. Яшчэ ў пачатку XX ст. кіслы суп з баршчэўніка, які называўся боршч або (у паланізаваным варыянце) баршч, быў звыклым у беларусаў Віленскай і Мінскай губерняў. Пучкі баршчэўніка елі і сырымі. Лічыцца, што ў старажытных славян менавіта гэтая расліна была галоўным кампанентам баршчу, і толькі пазней назва «боршч» перанесеная на суп з буракоў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia