Барыслаў Паўлавіч Сцепанюк
Барыслаў Паўлавіч Сцепаню́к[5] (укр.: Степанюк Борислав Павлович; 16 ліпеня 1923 — 12 мая 2007) — украінскі паэт, перакладчык, журналіст. БіяграфіяНарадзіўся 16 ліпеня 1923 года ў сяле Каніўшчына (цяпер — Прылуцкі раён Чарнігаўскай вобласці Украіны) у сялянскай сям’і. У 1941 годзе скончыў Прылуцкі педагагічны тэхнікум[6]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваў на Ленінградскім і Волхаўскім франтах[6]. Быў цяжка паранены і праходзіў лячэнне ў Кіргізскай ССР[6]. Вучыўся ў Кіргізскім педагагічным інстытуце, друкаваўся ў газеце «Ісык-Кульская праўда»[6]. У 1944 годзе вярнуўся ва Украіну і працаваў сакратаром Яблоніўскага райкама ЛКСМ Украіны. У 1947 годзе скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1947—1986 гадах працаваў у выдавецтве «Радянський письменник», дзе займаў пасады загадчыка аддзела, намесніка галоўнага рэдактара, рэдактара штоквартальнага выдання «Поезія». Памёр 12 мая 2007 года ў Кіеве. ТворчасцьДрукавацца пачаў у 1943 годзе[5]. Творчасць Барыслава Сцепанюка прасякнута ідэямі патрыятызму і інтэрнацыяналізму, ідэямі дружбы народаў[5]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Насустрач вёснам» (1948), «Равесніцы» (1951), «Чакаючы вяселле» (1960), «Імем сонца» (1966), «Баладны лад» (1972), «Паэтычны трыпціх» (1980), «На мяжы часу» (1994), «Абпаленая ўсімі вятрамі» (2000), «І час уваскрос» (2002) і інш. Беларусі прысвяціў вершы «Ой, ляцелі гусі з Беларусі», «Песня Янкі Купалы», «Матчына мова» і іншыя[5]. Цыкл паэзіі «Шевченко в Переяславлі» (1955) прысвяціў Т. Р. Шаўчэнку, пераклаў прысвечаныя яму вершы К. Малікава (з кіргізскай мовы, 1964) і А. Шагенцукова (з кабардзіна-чаркескай мовы, 1961). Пераклаў на ўкраінскую мову паэмы «Таварыш» В. Таўлая і «Вецер з Волгі» А. Вялюгіна. Таксама пераклаў паасобныя вершы М. Багдановіча, З. Бядулі, У. Дубоўкі, К. Кірэенкі, А. Куляшова, А. Лось, М. Танка і іншых аўтараў[5]. Складальнік анталогіі «Украінская савецкая паэзія» (т. 1—2, 1975, на беларускай мове)[5]. Узнагароды і званні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia