Барыс Васілевіч Пальчэўскі
Барыс Васілевіч Пальчэўскі (нар. 27 жніўня 1944; с. Шатрова, Шатроўскі раён, Курганская вобласць, РСФСР) — беларускі інжынер-механік, спецыяліст у вобласці агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі, фотамастак. Доктар педагагічных навук (1988), прафесар (1989). Акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі, Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі. Муж архітэктара Галіны Пальчэўскай. БіяграфіяСкончыў у 1967 годзе інжынерна-педагагічны факультэт БПІ. У 1967 годзе працаваў інжынерам аддзела навуковай арганізацыі працы Мінскага камбіната будаўнічых матэрыялаў, у 1968—1972 гадах загадчыкам лабараторыяй кафедры педагагічных дысцыплін БПІ. У 1972—1974 гадах аспірант НДІ школьнага абсталявання і тэхнічных сродкаў навучання АПН СССР у Маскве. У 1975—1992 гадах старэйшы выкладчык, дацэнт, прафесар кафедры педагагічных дысцыплін БПІ, у 1975—1987 гадах дэкан факультэта грамадскіх прафесій БПІ. У 1983—1997 гадах старэйшы піянерскі важаты, метадыст дзіцячага аздараўленчага цэнтра імя лётчыка-касманаўта Г. С. Цітова ў Крыме, аўтар метадычных рэкамендацый па арганізацыі і правядзенні дзіцячых пазнавальных свят. У 1987—1988 гадах дактарант НДІ працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі АПН СССР. У 1992—1999 гадах прарэктар па навукова-метадычнай працы Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, у 1999—2011 гадах загадчык аддзела метадалогіі адукацыі, загадчык лабараторыі праектавання адукацыйных сістэм Нацыянальнага інстытута адукацыі ў Мінску, з 2011 года прафесар кафедры інфармацыйных тэхналогій у адукацыі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі. Кансультант праекта Міжнароднага цэнтра эксперыментальнай археалогіі і інавацыйнай педагогікі «Кара-Табэ». Крым (з 2001 — грамадская дзейнасць). Навуковая дзейнасцьЧлен саветаў па абароне дысертацый у сферы педагагічных навук, член экспертнага савета ВАК РБ, галоўны рэдактар часопіса «Тэхналагічная адукацыя» (1996—2011), член рэдкалегіі часопісаў «Веснік адукацыі», «Веснік МГІРА». Аўтар больш як 400 навуковых і навукова-метадычных прац у сферы адукацыі, навуказнаўства, падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў найвышэйшай кваліфікацыі. Падрыхтаваў 18 аспірантаў і 5 дактарантаў (1989—2013). УзнагародыУзнагароджаны медалямі «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970), «За асваенне цалінных зямель» (1969), Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Беларускага рэспубліканскага таварыства «Веды», Нацыянальнага інстытута адукацыі. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia