Барыс Васілевіч Стральцоў
Барыс Васілевіч Стральцо́ў[2][3] (1 сакавіка 1926—18 кастрычніка 2009) — беларускі публіцыст, пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1997), кандыдат гістарычных навук, доктар філалагічных навук (1978), прафесар (1979). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Хутар (зараз у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны скончыў 8 класаў сярэдняй школы ў Чавусах[4]. На працягу шасці гадоў праходзіў службу ў Савецкай Арміі (старшы сяржант)[4]. У 1950 годзе скончыў 9-ы клас, у 1951 годзе — 10-ы клас у Бабруйску[4]. У 1951 годзе паступіў на завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1956 годзе. Два курсы ўніверсітэта скончыў завочна, вучобу сумяшчаў з працай у рэдакцыях газет[4]. Працаваў літаратурным супрацоўнікам у бабруйскай абласной газеце «Савецкая Радзіма», літаратурным супрацоўнікам і загадчыкам аддзела газеты «Чырвоная змена»[4]. Таксама працаваў у газетах «Літаратура і Мастацтва» і «Звязда» (1953—1969). З 1969 года Б. В. Стральцоў на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры тэорыі і практыкі сучаснай журналістыкі, з 1999 года — прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі. Намеснік рэдактара часопіса «Веснік БДУ» ў 1969—1998 гадах. Навуковая дзейнасцьБ. В. Стральцоў займаўся даследаваннем жанраў і творчых метадаў публіцыстыкі і журналістыкі, перспектыў развіцця сродкаў масавай інфармацыі. Аўтар манаграфій «Газета і мараль» (1971), «Публіцыстычнасць інфармацыйных жанраў» (1973), «Аналітычныя жанры: пытанні тэорыі і практыкі» (1974), «Публіцыстыка. Жанры. Майстэрства» (1977; прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2001 года), «Маральны клімат вытворчага калектыву і друк» (1979), «Дзесятая пяцігодка ў беларускім нарысе» (1980), «Фельетон: тэорыя і практыка жанра» (1983), «Основы публіцыстыкі. Жанры» (1990), «Свет и тени (очерки и публицистика 80-х)» (1991), «Асновы літаратурна-мастацкай творчасці» (дзве часткі, 1999), «Асноўныя творчыя метады ў журналістыцы» (2000). Сярод іншых публікацый:
У 1997 годзе прафесар Б. В. Стральцоў узначаліў спецыялізаваны савет па абароне доктарскіх дысертацый у галіне журналістыкі[5]. ТворчасцьЗ першым журналісцкім творам — рэпартажам «Агнявы рубеж» — Б. В. Стральцоў выступіў у 1948 годзе на старонках газеты «Советская Армия», якая выдавалася Групай савецкіх войскаў у Германіі[4]. Мастацкія творы прысвячаў жыццю на вёсцы і клопатам моладзі: зборнікі апавяданняў «Наследнік» (1963) і «Сыходзяцца бальшакі і прасёлкі» (1969), аповесці «Вячэрняя планета» (1975) і «Метраном памяці» (1977), раман «Між крутых берагоў» (1980), зборнікі абразкоў і апавяданняў «Чарадзейны туман» (2000) і «Капуснік, або лад жыцця» (2007). Яго пяру належаць 4 сцэнарыі дакументальных фільмаў і 5 мастацка-публіцыстычных альбомаў, прысвечаных Беларусі. Узнагароды і званні
Ушанаванне памяці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia