Барыс Паўлавіч Андрэеў
Барыс Паўлавіч Андрэеў (13 снежня 1938, Ленінград, Расія — 28 жніўня 2001) — беларускі эканаміст (эканоміка лёгкай прамысловасці і энергетыкі). Доктар тэхнічных навук (1994), кандыдат эканамічных навук (1969), старшы навуковы супрацоўнік (спецыяльнасць «Агульная энергетыка», 1979), прафесар (спецыяльнасць «Эканоміка», 1997). БіяграфіяСкончыў Ленінградскі інжынерна-эканамічны інстытут (спецыяльнасць «Эканоміка і арганізацыя энергетыкі», кваліфікацыя «Інжынер-эканаміст», 1962), Сібірскі энергетычны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць «Агульная энергетыка»). Працаваў у Сібірскім энергетычным інстытуце СА АН СССР (г. Іркуцк; 1962—1970, лабарант, інжынер, малодшы навукоы супрацоўнік), Сібірскам аддзяленні Усесаюзнага дзяржаўнага праектна-вышукальнага і навукова-даследчага інстытута «Энергосетьпроект» (Іркуцкі аддзел комплекснага праектавання, НДЛ аптымізацыі паліўна-энергетычнага баланса Сібіры і Далёкага Усходу, 1970—1979, начальнік лабараторыі), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1979—2001, дацэнт кафедр «Эканоміка, арганізацыя і планаванне вытворчасці», «Кіраванне і арганізацыя вытворчасці», прафесар кафедр «Эканоміка, арганізацыя і планаванне прадпрыемстваў», «Эканоміка»). Навуковыя інтарэсы: арганізацыя вытворчасці ў лёгкай прамысловасці; эканоміка энергетыкі. Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia