Барыс Эмануілавіч Гелер
Барыс Эмануілавіч Ге́лер[1] (10 кастрычніка 1926, Мінск — жнівень 2009) — беларускі інжынер-хімік-тэхнолаг. Доктар тэхнічных навук (1966), прафесар (1967). БіяграфіяНарадзіўся 10 кастрычніка 1926 года ў Мінску. Сын беларускага біёлага Эмануіла Гелера (1903—1984)[2]. Скончыў у 1948 годзе Іванаўскі хіміка-тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Хімічная тэхналогія штучных валокнаў». Прафесійную дзейнасць пачынаў ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце штучнага валакна, дзе спачатку працаваў навуковым супрацоўнікам, а пазней — начальнікам лабараторыі поліакрылнітрыльных валокнаў. З 1959 да 1984 года займаў пасаду загадчыка кафедры хімічнай тэхналогіі высокамалекулярных злучэнняў у Ташкенцкім інстытуце тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці. З 1985 года працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання: спачатку як загадчык кафедры «Хімічная тэхналогія высокамалекулярных злучэнняў», а з 2000 года — прафесар гэтай жа кафедры. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: фізікахімія плёнка- і валокнаўтвараючых палімераў; тэарэтычныя асновы тэхналогіі хімічных валокнаў; фізічная і фізіка-хімічная мадыфікацыя валокнаў. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт). УзнагародыПадзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007) і інш. Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia