Эмануіл Раманавіч Гелер
Эмануіл Раманавіч Гелер (руск.: Эммануил Романович Геллер; 1903, Беласток — 1984) — беларускі і расійскі савецкі вучоны-біёлаг, спецыяліст у галіне біялогіі гельмінтаў і антыгельмінтыкаў, педагог. Доктар біялагічных навук, прафесар. БіяграфіяНарадзіўся ў 1903 годзе ў Беластоку (тады ў складзе Расійскай імперыі, цяпер — Польшча)[1]. Паходзіў з сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х гг. — дацэнт Мінскага медыцынскага інстытута. Быў жанаты[1]. Арыштаваны 20 лістапада 1933 года ў Менску па адрасе: пл. Свабоды, д. 13, кв. 7. Асуджаны 26 мая 1934 года калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі; высланы ў Казахскую ССР[1]. Па адной справе (№ 6743-с, архіў КДБ Беларусі) разам з Гелерам праходзілі больш за 25 асоб з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. Рэабілітаваны 27 ліпеня 1956 года калегіяй Вярхоўнага Суда БССР[1]. З 1953 года — загадчык кафедры прыродазнаўства Курскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута і заснавальнік Заалагічнага музея пры гэтым інстытуце. У 1961 годзе заснаваў і да 1984 года загадваў кафедрай заалогіі і тэорыі эвалюцыі там жа[2][3][4]. Навуковая дзейнасцьАсноўныя працы Гелера адносяцца да галіны паразіталогіі, экалогіі і фізіялогіі жывёл, а таксама да біялогіі паразіта і эпідэміялогіі трыхінелёзу[2][3]. Ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў навуковай школы па вывучэнні біялогіі гельмінтаў і антыгельмінтыкаў[3]. Сям’яСын — Барыс Эмануілавіч Гелер (1926—2009) — беларускі хімік-тэхнолаг[5]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia