Барыс Яфімавіч Кабішчар
Барыс Яфімавіч Кабішчар (сапр. Борух Хаймавіч Кабішчар, 21 ліпеня 1906, Віцебск — 11 жніўня 1959, Мінск) — беларускі дзеяч цыркавога мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956). Зрабіў значны ўклад у развіццё цыркавога мастацтва Беларусі. БіяграфіяНарадзіўся 21 ліпеня 1906 года ў Віцебску. Дырэктар цыркаў: Віцебскага (1931—1933), Мінскага, Віцебскага, Магілёўскага, Гомельскага, Бабруйскага (1933—1941), Омскага , Новасібірскага, Цюменскага , Свярдлоўскага (1941—1947), Мінскага (1947—1959). У 1937—1940 гадах адначасова дырэктар Гарадскога тэатра ў Віцебску. Памёр 11 жніўня 1959 года ў Мінску ў глядацкай зале новага будынка мінскага цырка падчас рэпетыцыі першага сезону. У памяць аб ім артысты аб’явілі двухтыднёвую жалобу, а па яе заканчэнні закрылі сезон. Новы пачаўся толькі ў верасні таго ж года[1][2]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. Сям’я
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia