Гомельскі дзяржаўны цырк
Го́мельскі дзяржа́ўны цырк — стацыянарны цырк, размешчаны ў горадзе Гомелі. Цыркавы сезон доўжыцца з верасня па май, на працягу якога змяняюцца пяць-шэсць праграм. Гісторыя![]() Упершыню цырк у Гомелі быў пабудаваны ў 1890-я гады прадпрымальнікам І. Слабадовым. Ён быў драўляны і размяшчаўся на Коннай плошчы (дзе цяпер размешчаны цэнтральны рынак), будынак існаваў да 1917 года. Другі цырк у Гомелі быў пабудаваны ў 1926 годзе, у 1932 годзе будынак быў перададзены тэатру, а ў 1941 годзе згарэў. У 1950-я гады працаваў цырк-шапіто. Будаўніцтва новага стацыянарнага цырка пачалося ў студзені 1966[1] года паводле паўторна выкарыстанага праекта, распрацаванага ў Цэнтральным навукова-даследчым і праектным інстытуце відовішчных і спартыўных збудаванняў (архітэктары М. Шульмейстар, Ю. Маторын, А. Кудраўцаў (Масква), Ш. Хінчын (Гомель))[2]. Па аналагічных праектах збудаваны цыркі ў Грозным , Запарожжы , Краснадары , Стаўрапалі, Чалябінску . Завяршылася будаўніцтва ў 1972 годзе[1]. Першае шоу ў ім адбылося 2 снежня 1972 года. У 1986 годзе ў Гомельскім цырку падчас прадстаўлення загінула Ірына Асмус, вядомая па ролі Ірыска ў тэлеперадачы Абвгдэйка. У 2006 годзе ля будынка цырка быў рэканструяваны фантан, а перад будынкам устаноўлены помнік вядомаму клоўну Карандашу. У кастрычніку 2006 г. Гомельскаму Дзяржцырку было прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». АрхітэктураКампазіцыя складаецца з некалькіх аб’ёмаў, аб’яднаных адзіным прамавугольным у плане паверхам. У сілуэце будынка дамінуе чашападобнай формы амфітэатр, перакрыты пакатым сферычным купалам. Тут знаходзіцца відовішчная частка будынка (зала на 1856 месцаў з манежам, эстрадай і аркестравай пляцоўкай). Асноўны аб’ём размешчаны на прамавугольным у плане стылабаце. У ім знаходзяцца касавы вестыбюль, гардэробы, парадныя лесвіцы, развіты блок службовых, артыстычных і дапаможных памяшканняў. Амфітэатр абкружаны зашклёным фае з выхадам на тэрасу, зробленую на даху ніжняга аб’ёму. Вальеры для жывёл размешчаны ва ўнутраным дворыку і звязаны непасрэдна з манежам. Каля будынка плошча з басейнам, кветнікі, Піянерскі парк[2]. У 100 м ад будынка цырка размяшчаецца гасцініца для артыстаў. Зноскі
Літаратура![]()
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia