Бастынскі сельсавет
Басты́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Бастынь. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзятлавіцкага сельсавета[1]. 8 верасня 1959 года вёска Бастынь пералічана ў склад Валуцкага сельсавета, цэнтр якога перанесены ў вёску Бастынь, а сам сельсавет перайменаваны ў Бастынскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[3]. 27 снежня 2022 года скасавана вёска Падбалоцце, хутары Занавінскае і Тожава[4]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 2988 чалавек[5], з іх 97,5 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 2268 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia