Дварэцкі сельсавет (Лунінецкі раён)
Дварэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дварэц. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Лунінецкім раёне Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бродніцкага сельсавета[1], 1 снежня 1975 года — тэрыторыя скасаванага Любачынскага сельсавета (вёскі Азярніца, Боркі і Любачын)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 3 населеныя пункты[3]. 11 жніўня 1980 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Язвінскага сельсавета (вёскі Любажэрдзе, Ракітна, Сасноўка, Яжаўкі і Язвінкі), у склад Вулькаўскага сельсавета перададзена вёска Бродніца[4]. 27 снежня 2022 года скасавана вёска Урэчча[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 6324 чалавекі[6], з іх 98,9 % — беларусы, 0,6 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 5183 чалавекі[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia