Баэмунд III (князь Антыёхіі)
Баэмунд III Заіка (фр.: Bohemond III d'Antioche, 1144 - 1201) — князь Антыёхіі (1160—1201). Біяграфія![]() Сын Канстанцыі Антыяхійскай і яе першага мужа Раймунда дэ Пуацье. У 1160 годзе Баэмунд дасягнуў паўналецця і заявіў маці Канстанцыі пра свае правы на прастол. Яго абвясціў князем Баэмундам III кароль Іерусаліма. Канстанцыя не захацела саступаць уладу і ў 1163 годзе звярнулася па падтрымку ў Кілікію, аднак жыхары Антыёхіі ўзбунтаваліся, выгналі Канстанцыю, а Баэмунд III стаў князем. У 1164 годзе ў час бітвы пры Харыме Баэмунд трапіў у палон да Нурэдзіна, пасля чаго граніца паміж Антыёхіяй і Халеба перамясцілася і стала праходзіць па рацэ Аронт. Пасля таго, як у 1165 годзе за Баэмунда быў выплачаны велізарны выкуп, ён вярнуўся ў Антыёхію і неўзабаве ажаніўся з адной з пляменніц Мануіла I Феадоры. у 1194 годзе ён ізноў быў палонены, гэтым разам армянскім царом каля Баграса, для яго вызвалення спатрэбілася асабістае прыбыццё ў Сіс караля Іерусаліма Генрыха Шампанскага. Умовай вызвалення паслужыла адмова ад прэтэнзій Баэмунд III на Баграс і выдача Алісы, пляменніцы Рубена III, замуж за Раймонда, старэйшага сына Баэмунд III[4] Шлюб
Дзеці
Зноскі
Літаратура
Спасылка |
Portal di Ensiklopedia Dunia