Баэмунд II (князь Антыёхіі)
Баэмунд II (Баэмунд дэ Тарэнт, фр.: Bohemond de Tarente, 1107 — люты 1130) — князь Антыёхіі (1112—1130) і Таранта (1112—1128). Падчас маленства Баэмунда рэгентамі Антыёхіі былі Танкрэд Тарэнцкі (1111—1112), Ражэр Салернскі (1112—1119) і Балдуін II Іерусалімскі (1119—1126). У 1126 Баэмунд прыехаў з Апуліі ў Антыёхію, каб прыняць кіраванне княства з рук караля Іерусаліма. У наступным годзе ён ажаніўся з Алісай Іерусалімскай, малодшай дачкой Балдуіна II. Браў удзел у нападзе свайго цесця Балдуіна II на Дамаск. Наступныя некалькі гадоў яго кіравання былі адзначаны канфліктамі з Жасленам Эдэскім і сутыкненнямі на паўночнай мяжы. У 1130 армія Баэмунда II была разбіта арміяй Данішмендаў, і сам ён паў у баі. Жонка Аліса (1125—1131), дачка Канстанцыя (1127—1163). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia