Баэмунд VI (князь Антыёхіі)
Баэмунд VI (Баэмунд Прыгожы; фр.: Bohemond de Poitiers, Bohemond le Beau; каля 1237 — 1275) — князь Антыёхіі (1251—1275), граф Трыпалі (1251—1275). Сын князя Баэмунда V Антыяхійскага і Люсьены дзі Качама-Сеньі. Брат каралевы Кіпра і рэгента Іерусалімскага каралеўства Плезанцыя Антыяхійскай. У 1252 года пасля смерці Баэмунда V стаў князем Антыёхіі і графам Трыпалі. Баэмунд быў дыпламатычна цесна звязаны з французскім каралём Людовікам IX, які пасля Сёмага крыжовага паходу знаходзіўся ў Ака і фактычна кіраваў Іерусалімскім каралеўствам. У 1254 г. пры пасродніцтве Людовіка ажаніўся з армянскай прынцэсай Сібілай, дачкой армянскага цара Хетума I, скончыўшы тым самым усобіцы паміж Антыёхіяй і Кілікійскім царствам, распачатыя яшчэ пры пры яго дзедзе Баэмундзе IV. У 1258 г. быў абвешчаны часовым сеньёрам Іерусалімскага каралеўства ў якасці рэгента пры непаўналетнім пляменніку, каралі Гуга II Кіпрскім. Быў прызнаны не ўсімі сеньёрамі і абшчынамі Палесціны. Кіраваў Іерусалімскім каралеўствам у 1258—1261 гг. У 1261 г. пасля смерці Плезанцыі Антыяхійскай быў вымушаны скласці паўнамоцтвы рэгента-сеньёра. У 1260 годзе Бейбарс разграміў манголаў у Бітве пры Айн-Джалуце, пасля чаго стаў пагражаць Антыёхіі, якая падтрымлівала манголаў як васал Арменіі. У 1268 годзе Бейбарс захапіў і разбурыў Антыёхію, пакуль Баэмунд знаходзіўся ў Трыпалі. Пасля 1268 г. Баэмунд насіў тытул князя Антыёхіі толькі фармальна, фактычна ён заставаўся графам Трыпалі. Сям’яжонка: Сібіла Армянская[3] дзеці:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia