Баяры (Бабруйскі раён)
Бая́ры[1] (трансліт.: Bajary, руск.: Бояры) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Сычкаўскага сельсавета. ГеаграфіяВёска знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад Бабруйска, 5 км ад чыгуначнай станцыі Мірадзіна на лініі Бабруйск-Мінск, 124 км на паўднёвы захад ад Магілёва, на аўтамабільнай дарозе Мінск—Гомель М4. На поўнач ад вёскі працякае рака Ваўчанка (правы прыток Бярэзіны). Ландшафт мясцовасці хвалісты з шыракаліста-яловымі лясамі. Тэрыторыя знаходзіцца ў межах Бабруйскай раўніны ўсходняй Перадпалескай правінцыі. Клімат цёплы, умерана вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,5 °C, ліпеня +18 °C. Аршанскі артэзіянскі басейн. ГісторыяУ 2-й палове XVIII ст. вёска Баяры ў складзе маёнтка Дурынічы Новагародскага павета і аднайменнага ваяводства Рэчы Паспалітай, шляхецкая ўласнасць. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1838 годзе ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні, 35 жыхароў мужчынскага полу, памешчыцкая ўласнасць. На 1847 год — вёска ў складзе маёнтка Восаў, належыць памешчыкам Асяцінскім. Паводле перапісу 1897 года Баяры ў Гарбацэвіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні, дзейнічае хлебазапасны магазін. У 1914 годзе вёска разгорнута на хутары. У 1924 годзе побач з вёскай на хутары Падтакары адкрыта працоўная школа 1-й ступені, для якой у 1925 годзе пабудавана новае памяшканне. Школу наведвала ў 1925 годзе 75 вучняў. У 1934 годзе створаны калгас «Чырвоныя Баяры». У час Вялікай Айчынай вайны загінулі 23 вяскоўцы. У 1980 годзе да Баяраў далучана сумежная вёска Ваўчанка. У 1986 годзе ў вёсцы 92 гаспадаркі, у складзе саўгаса «імя Леніна». Працуюць сталярна-цяслярскія майстэрні, клуб, бібліятэка, амбулаторыя, кніжны, прамтаварны, харчовы і гаспадарчы магазіны, ферма БРЖ, зернедрабільня. Помнікі гісторыі і археалогііКурганны могільнік-1За 0,2 км на паўднёвы захад ад вёскі 3 насыпы вышынёй 0,2-0,4 м, дыяметрам 6-8 м. Курганы здзірванелыя, добрай захаванасці. Адкрыў у 1965 годзе Л. Д. Побаль, абследаваў у 1978 годзе П. Ф. Лысенка. Курганны могільнік-2За 1,5 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Рыгораў Хутар, на ўзлессі. 19 курганоў вышынёй 0,7-2 м, дыяметрам 8-15 м. Насыпы здзірванелыя, параслі лесам. Захаванасць добрая. Адкрыў у 1965 годзе Л. Д. Побаль, абследаваў у 1978 годзе П. Ф. Лысенка. Брацкая магіла савецкіх воінаўБрацкая магіла — ПланіроўкаМеліярацыйным каналам вёска падзяляецца на паўночную і паўднёвую часткі. Планіроўка квартальная, пераважна з драўлянай забудовай сядзібнага тыпу. Дынаміка развіцця
КраявідыКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia