У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Побаль.
Леанід Давыдавіч Побаль (28 мая 1924, в. Мікалаева, цяпер Іўеўскі раён — 27 студзеня 2004[2], Мінск) — беларускі археолаг. Доктар гістарычных навук (1978), прафесар (1990).
Біяграфія
У час 2-й сусветнай вайны сувязны і баец партызанскага атрада. Скончыў Інстытут фізкультуры (1950), БДУ (1951). Працаваў ва ўстановах народнай асветы (1950—1955). З 1958 года — супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР: загадчык сектара (1970); загадчык аддзела археалогіі (1980), археалогіі першабытнага грамадства (1986); вядучы навуковы супрацоўнік (1991). Галоўны хавальнік фондаў Музея гісторыі НАН РБ (з 1997). На пенсіі з 2002 года.
Навуковая дзейнасць
Асноўны кірунак навуковай дзейнасці — вывучэнне старажытнай гісторыі славян на тэрыторыі Беларусі ў агульным кантэксце гісторыі славян Усходняй Еўропы.
Член-карэспандэнт і акадэмік (з 1999) Міжнароднай Славянскай акадэміі, член Польскага археалагічнага таварыства і Беларускага таварыства аховы помнікаў. Прадстаўнік ад Беларусі ў Міжнароднай уніі славянскай археалогіі (да 1996).
Аўтар 6 манаграфій, больш за 200 навуковых публікацый[3].
Асноўныя працы
- «Старажытнасці Тураўшчыны» (1969, 1-е выд.; 2004, 2-е выд.): звод помнікаў паводле матэрыялаў археалагічных даследаванняў 1961 і 1964 у міжрэччы Прыпяці—Ствігі. Прадстаўленыя 59 населеных пунктаў наваколля Турава, да якіх прывязаныя археалагічныя помнікі ад эпохі неаліту да сярэднявечча[4].
- «Славянскія старажытнасці Беларусі» (Славянские древности Белоруссии: (ранний этап зарубинецкой культуры). — Мн., 1971;
- Славянские древности Белоруссии: (могильники раннего этапа зарубинецкой культуры). — Мн., 1973;
- Славянские древности Белоруссии: (свод археологических памятников раннего этапа зарубинецкой культуры — с середины III в. до н. э. по начало II в. н. э.). — Мн., 1974.): праца ў 3 тамах, у якой былі ўведзеныя ў абарот шматлікія новыя крыніцы.
- «Старажытнасці Беларусі ў музеях Польшчы» (Древности Белоруссии в музеях Польши. — Мн., 1979.): праца па беларускіх помніках, што захоўваюцца ў музеях Польшчы.
- «Археалагічныя помнікі Беларусі. Жалезны век» (Археологические памятники Белоруссии. Железный век. — Мн., 1983.): абагульняльная праца па старажытнасцях жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі, матэрыялы якіх дачыняюцца да славянскага этнагенезу.
- Новые данные о древнем Менеске (Минске) // Древности славян и Руси. — М., 1988.
- Индоевропейские черты в древностях археологических культур железного века Белоруссии: (К проблеме этногенеза славян) // VI Международный конгресс славянской археологии. — М., 1990.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі