Баія (культура)
Баі́я (ісп.: Bahía) — старажытная археалагічная культура ў Паўднёвай Амерыцы. Існавала на захадзе Эквадора ў перыяд паміж 500 да н.э. г. да н. э. і 650 г. г.[1] АдкрыццёКультура Баія была адкрыта і ўпершыню вылучана эквадорскім гісторыкам Франсіска Уэрта Рэндонам у 1940 г.[2] Сваю назву атрымала ад паселішча ў правінцыі Манабі, каля якога былі зроблены першыя знаходкі. АсаблівасціКультура Баія развівалася пераважна на нізінах, раўнінах і перадгор'ях цэнтральнай і паўднёвай Манабі. Асноўнымі заняткамі носьбітаў былі земляробства і рыбалоўства. Галоўная сельскагаспадарчая культура — кукуруза. Яны будавалі невялікія драўляныя лодкі, годныя для здабычы ў акіяне і перавозкі грузаў. Паселішчы культуры Баія складаліся з драўляных чатырохкутных хацін з востраканцовымі дахамі, часам на па́лях. Некаторыя паселішчы маглі ўмяшчаць болей за 500 жыхароў. Грамадства было сацыяльна распластаваным. На чале абшчын стаялі правадыры, якія выконвалі палітычныя і рэлігійныя функцыі. У паселішчах знойдзены пляцоўкі, што маглі быць месцамі для збору абшчыннікаў або для будаўніцтва храмаў. Пахаванні рабілі пад дамамі. У магільні клалі керамічныя статуэткі. На антрапаморфных выявах часцяком паказаны вузкія вочы і вялікі нос, іх суправаджалі выявы змеяў. Таксама знойдзены керамічныя выявы ў формах калысак, жывёл, музычных інструментаў. Распаўсюджаны шматлікія ўпрыгожванні, у тым ліку з металаў. Вопратка выраблялася з тканін. Быў распаўсюджаны звычай дэфармацыі чэрапаў. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia