Тыўанака
Тыўана́ка (аймара: Tiwanaku; ісп.: Tiahuanaco) — помнік сусветнай спадчыны на захадзе Балівіі каля паўднёвага берага возера Тытыкака на вышыні 3850 м, цэнтр дакалумбавай цывілізацыі Новага Свету. Гісторыя![]() Тыўанака ўяўляў сабою гарадское паселішча, якое з’яўлялася цэнтрам буйной імперыі паміж II ст. да н. э. — X ст. н. э. У перыяд яго росквіту насельніцтва складала каля 30 000 — 70 000 чалавек. Тыўанака ўзнік на горнай раўніне, дзе здаўна існавала абрашальнае земляробства. Возера Тытыкака лічылася важным сакральным цэнтрам. Першыя манументальныя будынкі пачалі ўзводзіцца ў II ст. н. э., аднак найбольш грандыёзныя пабудовы датуюцца не раней за 375 г. н. э. Асаблівасцю мясцовай архітэктуры было выкарыстанне вялікіх адкрытых прастораў. Сэрцам горада з’яўляліся манументальныя будынкі для рэлігійных цырымоній. Яны ўзводзіліся з маналітных каменных блокаў. Вылучаюць прамавугольныя блокі і блокі, якія захоўвалі сколы і натуральныя выманні. На іх захаваліся канаўкі для разразання каменю, сляды бронзавых клямак для транспартыроўкі. Рэлігійны цэнтр месціўся на штучным узвышшы з плоскай вяршыняй, брукаванай каменем. Яна была аддзелена ад астатняга горада каналам. Некаторыя ірыгацыйныя пабудовы знойдзены і знутры. Знешні горад уяўляў сабою сціплыя жылыя і гаспадарчыя пабудовы з неабпаленай цэглы на каменных фундаментах. Керамічныя вырабы адрозніваюцца вялікай колькасцю высокіх пасудзін з упрыгожваннямі. Мяркуюць, што ў Тыўанака існавала масавая вытворчасць керамікі з выкарыстаннем прэс-форм. Жыхары горада займаліся ткацтвам, выраблялі яркія жоўтыя тканіны, вопратку і складаныя галаўныя ўборы. Этнічны склад насельніцтва Тыўанака дакладна не вядомы. Доўгі час меркавалі, што ён быў населены аймара, паколькі менавіта яны складаюць большасць насельніцтва ў нашы дні. Аднак археалагічныя, лінгвістычныя і генетычныя даследаванні апошніх дзесяцігоддзяў не пацвярджаюць гэтага. Мяркуюць, што прамымі нашчадкамі тыўанаканцаў могуць быць уру. Заняпад Тыўанака звязваюць з кліматычнымі зменамі і нападамі з боку паўночных суседдзяў (магчыма, аймара). Ужо ў XI ст. горад быў практычна пакінуты жыхарамі. АрхеалогіяРуіны рэлігійнага цэнтра Тыўанака былі вядомы ўжо інкам і іспанскім канкістадорам. Першыя навуковыя даследаванні пачаліся з 1860-х гг. Першая падрабязная праца, прысвечаная Тыўанака, была апублікавана ў 1892 г. у Германіі. З 1960-х гг. урад Балівіі рабіў захады для археалагічнага вывучэння і аднаўлення пабудоў. Комплексныя раскопкі пачаліся ў 1972 г. дзякуючы спецыялістам універсітэта Чыкага. АховаУ 2000 г. комплекс Тыўанака быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. СлавутасціСучасны комплекс Тыўанака ўключае наступныя славутасці:
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia