Беларускае вольнае эканамічнае таварыства (Віцебск)Беларускае вольнае эканамічнае таварыства ў Віцебску. Існавала ў снежні 1825 — верасні 1841 гг. Таварыства створана памешчыкамі Віцебскай і Магілёўскай губерняў з мэтай абагульняць вопыт і павышаць прадукцыйнасць прыгонніцкай працы ва ўмовах развіцця капіталістычных адносін у аграрным сектары эканомікі, вывучаць дасягненні сельскагаспадарчай навукі ў Расіі і за мяжой і выкарыстоўваць іх ва ўмовах Беларусі. У яго склад акрамя памешчыкаў беларускіх губерняў уваходзіла некалькі членаў Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу разам з рускім эканамістам М. С. Мардзінавым. Прэзідэнтам таварыства лічыўся генерал-губернатар Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў М. М. Хаванскі. У 1820-я г. у набытым маёнтку Залучоссе (каля Віцебска) была арганізавана ўзорная гаспадарка. У 1841 г. таварыства выдала ў Пецярбургу 1 нумар часопіса «Летопись Белорусского общества сельского хозяйства», дзе былі змешчаны яго статут, артыкулы пра вінакурства на Беларусі, пра спробы безадвальнай апрацоўкі глебы і плуг для гэтай мэты, парады па арашэнні лугоў, лячэнні і засцярозе жывёлы ад паморку і іншае. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia