Беларускае культурнае таварыства «Грунвальд»
Беларускае Культурнае Таварыства «Грунвальд» — добраахвотная грамадская арганізацыя беларусаў Эстоніі. ГісторыяТаварыства было зарэгістравана пры Эстонскім фондзе культуры ў студзені 1990 г. інжынерам Эстонскага тэатра драмы Валерыем Чыжыкам. Тады ж тыражом 25 000 асобнікаў быў апублікаваны першы нумар інфармацыйнага бюлетэня «Грунвальд». Мэтай выдання было «даць максімум інфармацыі беларусам Эстоніі аб падзеях у Беларусі, садзейнічаць нацыянальна-культурнаму адраджэнню, дапамагчы ў вывучэнні беларускай мовы». У далейшым меркавалася павялічыць у два разы тыраж і выпускаць бюлетэнь двойчы на месяц. У інтэрв'ю газеце «Савецкая Эстонія» Чыжык адзначаў, што Таварыства працавала «ў самым цесным кантакце» з Народным фронтам, Саюзам пісьменнікаў, Саюзам кінематаграфістаў, ТБМ, Купалаўскім тэатрам, вядомымі гісторыкамі і пісьменнікамі. Прадстаўнікі Таварыства, па словах Чыжыка, удзельнічалі у мерапрыемствах Народнага фронту, у тым ліку Чарнобыльскім шляху. планавала наладзіць сувязь паміж беларусамі ў розных гарадах Эстоніі, а таксама ўстанавіць сувязі з суайчыннікамі за мяжой[1]. 26 красавіка 1990 г., у гадавіну Чарнобыльскай катастрофы, Таварыства арганізавала акцыю «гадзіна нацыянальнага трауру» на Ратушнай плошчы Таліна[2]. У кастрычніку 1990 г. Таварыства надрукавала тыражом 27 500 асобнікаў скарочаную версію брашуры «Кароткі агляд гісторыі Беларусі для беларускіх дадатковых школ», выпушчанай у 1968 г. у ЗША[3]. Сродкі ад яе рэалізацыі планавалася перадаць дзецям Беларусі і Расіі, якія пацярпелі ад чарнобыльскай аварыі, а таксама дзіцячым арганізацыям Эстоніі[4]. Таварыства налічвала каля 100 сталых чальцоў[5]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia