Талочныя песні

Тало́чныя пе́сні[1], талаковыя песні[1], талачанскія песні[1] — разнавіднасць каляндарна-абрадавых песень, якія суправаджалі працу земляроба на талацэ.

У залежнасці ад віду сезонных работ сярод талочных песень вылучаюць 3 групы:

  • песні веснавой талакі,
  • жніўныя талочныя песні,
  • песні восеньскіх талок.

Самая шматлікая група — песні вясновай талакі[1]. Яна прадвызначыла прыроду жанру, добра перадае атмасферу працы, характэрны радасны настрой. Талочным песням уласціва антытэза, іронія, дасціпны гумар. У песнях часта гучыць зварот да гаспадара, у якім удзельнікі талакі ў незласлівай форме нагадваюць пра працу і разлік за яе, у жартоўнай форме дакараюць за нібыта недастатковае частаванне работнікаў, залішнюю ашчаднасць гаспадыні. У некаторых песнях гучаць заклёны на добры ўраджай, але пераважаюць бяседныя тэмы пра каханне, перажыванні маладой у чужой сям’і. У веснавых песнях пераважае вобраз талочніцы — вясёлай і дасціпнай жанчыны, галоўнай удзельніцы талакі.

У жніўных песнях адлюстроўваецца карціна жніва, вобразы жней. Жніўныя талочныя песні выконваліся ў час застолля пры калектыўнай апрацоўцы лёну, азімай сяўбе, малацьбе.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі талочныя песні былі пашыраны паўсюдна, а найбольш шырока — на Падзвінні[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya