Вінцук Вячорка
Валянці́н Рыго́равіч Вячо́рка, вядомы таксама як Вінцу́к Вячо́рка (нар. 7 ліпеня 1961, Брэст) — беларускі мовазнаўца, палітык, выкладчык, журналіст. Старшыня Партыі БНФ (1999—2007). БіяграфіяНарадзіўся 7 ліпеня 1961 года ў Брэсце.[2][3] Бацька быў памочнікам Першага сакратара Камуністычнай партыі Беларусі Пятра Машэрава, затым — намеснікам старшыні Дзяржплана БССР. З 1975 года жыве ў Мінску. Яшчэ падчас вучобы ў школе ў яго заўважылі праявы вальнадумства. У 1983 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці беларуская і руская мова і літаратура, у 1986 годзе аспірантуру Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук БССР. Працаваў выкладчыкам у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, з 1988 года — журналіст, з 1990 года — выкладчык Беларускага гуманітарнага ліцэя, з 1 студзеня 1991 года — супрацоўнік, потым намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына». Няўдала балатаваўся ў Вярхоўны Савет XII і XIII скліканняў. Адзін з стваральнікаў і кіраўнікоў моладзевых груп і арганізацый «Майстроўня» (1979—1984), «Талака» (1986—1989), Канфедэрацыі беларускіх маладзёжных аб’яднанняў (1988—1989). У 1979—1985 гг. браў удзел у дзейнасці самвыдавецкай суполкі «Беларуская Талеранцыйная Грамада». У 1985 г. быў адным з заснавальнікаў Клуба імя Уладзіміра Караткевіча. У 1986—1990 гг. уваходзіў у групу «Незалежнасць». У 1986—1987 гадах разам з Сяргеем Дубаўцом і Алесем Бяляцкім выдаваў самвыдавецкі часопіс «Бурачок», які выклікаў пільную ўвагу КДБ. З 1990 па 1993 уваходзіў у склад рэдакцыі «Навін БНФ „Адраджэньне“». З 1979 года актыўна ўдзельнічае ў нацыянальна-дэмакратычным руху Беларусі, неаднаразова арыштоўваўся і штрафаваўся за ўдзел у масавых грамадскіх акцыях. 13 чэрвеня 1984 года ён быў затрыманы за ўдзел у мітынгу пратэсту супраць зносу будынка тэатра 19 стагоддзя ў Мінску ў раёне кансерваторыі[4]. Супраць Вінцука Вячоркі была распачата крымінальная справа ў сувязі з падзеямі 25 сакавіка 1996 г., калі было разагнана святочнае шэсце ў гонар Дня Волі. В. Вячорка быў абвінавачаны ў ціску на супрацоўніка Цэнтральнага райаддзела міліцыі Мінска. Акрамя таго, раніцай 27 красавіка 1996 года, пасля разагнанага напярэдадні «Чарнобыльскага Шляху», Вінцука Вячорку затрымала міліцыя ў двары дома, дзе ён жыў. Чацвёра сутак палітык правёў пад арыштам і быў вызвалены толькі таму, што адразу ж пачаў галадоўку пратэсту. Крымінальная справа супраць В. Вячоркі была спынена толькі праз паўтара года. Адзін з заснавальнікаў БНФ (член Аргкамітэта, 1988), узначальваў Камісію праграмных дакументаў, член Сойма. Намеснік старшыні БНФ (1995—1999), старшыня БНФ «Адраджэнне» і партыі БНФ (1999—2007). Адзін з аўтараў тэксту праграмы БНФ. Стваральнік і кіраўнік няўрадавай грамадскай арганізацыі асветніцкай скіраванасці — Цэнтра «Супольнасць» (з 1995). Старшыня працоўнай групы Асамблеі няўрадавых арганізацый Беларусі (1999—2000). Падчас кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі 2006 года быў даверанай асобай адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. 8 сакавіка 2006 года В. Вячорка, як давераная асоба А. Мілінкевіча, у адным з раёнаў Мінска ўдзельнічаў у сустрэчы апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты з выбаршчыкамі. Праваахоўныя органы расцанілі гэтую сустрэчу як несанкцыянаваны мітынг. В. Вячорка быў прызнаны адным з арганізатараў і актыўных удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу і асуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту[5]. 17 снежня 2005 перавыбраны старшынёй Партыі БНФ і грамадскага аб’яднання «Беларускі народныя фронт „Адраджэнне“». Намеснікамі кіраўніка партыі абраныя Аляксей Янукевіч, Юрый Хадыка, Віктар Івашкевіч, Алесь Міхалевіч. У снежні 2007 на 9 з’ездзе Партыі БНФ кіраўніком партыі абраны Лявон Баршчэўскі. На з’ездзе Партыі БНФ 9 снежня 2007 года абраныя намеснікі старшыні партыі. Першым намеснікам, кіраўніком камісіі па міжнароднай дзейнасці абраны Вінцук Вячорка. За яго кандыдатуру прагаласавалі 173 дэлегаты з’езда з 237. З мая 2007 года — сустаршыня Палітычнага савета аб’яднаных дэмакратычных сіл, адказвае за інфармацыйна-мабілізацыйную працу і міжнародныя адносіны. В. Вячорка спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у 2008 г. Але выбаркам адмовіў яму ў рэгістрацыі[6]. Выступае ў беларускім і замежным перыядычным друку па грамадска-палітычных пытаннях. Кандыдат у дэпутаты Мінскага гарадскога савета па 43-й Мірашнічэнкаўскай акрузе на выбарах дэпутатаў Мінскага гарсавета 26-га склікання у 2010 годзе[7]. З 9 чэрвеня 2020 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[8]. Сям’яУдавец, трое дзяцей — Радаслава, Ружана і Францішак. У мовазнаўствеЯк мовазнаўца вывучаў мову выданняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаванне беларускага класічнага правапісу (тарашкевіцы), укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных устаноў. Аўтар і ўкладальнік навукова-папулярных тэкстаў і кніг, у тым ліку пра нацыянальную сімволіку.[9][10][11] У 2016 г. Вінцук Вячорка выпусціў кнігу навукова-папулярных нарысаў пра адметнасці беларускай мовы. Прэзентацыя выдання «Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам» адбылася 19 мая 2016 года ў мінскай галерэі «Ў»[12]. У кнізе сабраны нарысы пра беларускую мову, пісаныя для Радыё Свабода у 2014—2016 гг[13]. 7 жніўня 2017 Вінцук Вячорка прэзентаваў у Баранавічах кнігу «Не смяшыце мае прыназоўнікі»[14]. Аўтар расказвае, як пісьменна гаварыць па-беларуску[13]. УзнагародыУзнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[15] (2022), медалём Францыска Скарыны (21 люты 2024)[16]. ТворыКнігі
Артыкулы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia