Зубраня (конкурс)Гульня́-ко́нкурс «Зубраня́» — інтэлектуальны конкурс, які штогод арганізуе Беларуская асацыяцыя «Конкурс» сумесна з Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Упершыню конкурс быў праведзены ў маі 1997 года. Аб конкурсеАгульныя палажэнніГульня-конкурс «Зубраня»[1] праводзіцца з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння фізікі. Конкурс праводзіцца па правілах міжнароднага матэматычнага конкурсу «Кенгуру». У адрозненне ад алімпіяд, удзельнікамі конкурсу «Зубраня» могуць быць усе вучні 3-11 класаў. Папярэдні адбор удзельнікаў не праводзіцца. Удзел у конкурсе платны. Арганізацыйныя ўзносы расходуюцца на арганізацыю конкурсу, набыццё прызоў. Правілы правядзення конкурсуКонкурс праводзіцца ў тых школах, ліцэях, гімназіях, дзе навучаюцца ўдзельнікі, у адзін і той жа дзень і час. Работа непасрэдна над заданнем працягваецца роўна 1 гадзіну 15 хвілін. У час выканання задання ўдзельнікам забараняецца карыстацца камп’ютарамі, калькулятарамі, даведачнай літаратурай, падручнікамі, канспектамі і г. д. Кожны ўдзельнік выконвае заданне самастойна. Удзельнікам конкурсу прапаноўваецца заданне з 30 пытанняў. Кожнае пытанне мае 5 варыянтаў адказаў, сярод якіх толькі адзін слушны. На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў. За кожны слушны адказ у залежнасці ад складанасці пытання ўдзельніку налічаюцца 3, 4 ці 5 балаў. За кожны няслушны адказ аднімаюцца адпаведна 3/4, 1 ці 5/4 бала. За адсутнасць адказу балы не налічаюцца і не аднімаюцца. Складанасць пытанняў вызначаецца паводле колькасці ўдзельнікаў, што адказалі на іх слушна. 10 найбольш лёгкіх пытанняў ацэньваюцца па 3 балы, 10 найбольш цяжкіх пытанняў ацэньваюцца па 5 балаў, астатнія 10 пытанняў ацэньваюцца па 4 балы. Пераможцы конкурсу вызначаюцца паводле найбольшай колькасці набраных балаў. Максімальная колькасць балаў, што можа набраць удзельнік, — 150. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаўУ конкурсе ніхто не прайграе: незалежна ад выніку, кожны ўдзельнік атрымлівае прыз «для ўсіх». Прадугледжана дадатковае заахвочванне ўдзельнікаў, якія паказалі лепшыя вынікі ў сваіх раёнах (гарадах), абласцях і краіне. Выніковыя пратаколы і прызы ўручаюцца ўдзельнікам конкурсу праз раённыя (гарадскія) і школьныя арганізацыйныя камітэты праз 2-3 месяцы пасля даты правядзення конкурсу. Камандныя вынікі паміж класамі, школамі, раёнамі і абласцямі не падводзяцца. Колькасць удзельнікаў конкурсуЗа кароткі час конкурс набыў шырокую вядомасць і папулярнасць у беларускіх школьнікаў і педагагічнай супольнасці краіны[крыніца?]. У конкурсе «Зубраня-2011» прынялі ўдзел 39540 вучняў з 2289 устаноў адукацыі 147 раёнаў (гарадоў) Беларусі. ПрызыКожнаму ўдзельніку ўручаецца пасведчанне ўдзельніка конкурсу «Зубраня», кнігі па фізіцы, значкі, календары. Удзельнікі конкурсу, якія паказалі лепшыя вынікі ў краіне, у абласцях і раёнах, узнагароджваюцца адпаведнымі сувенірнымі медалямі. Кнігі па фізіцы, выдадзеныя ў якасці прыза пераможцам конкурсу (усе рускамоўныя):
Кнігі па фізіцы, выдадзеныя ў якасці прыза ўсім удзельнікам конкурсу:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia