Беларуская асацыяцыя гісторыкаў
Беларуская асацыяцыя гісторыкаў (БАГ) — грамадская навуковая арганізацыя ў Беларусі. Створана 5 лютага 1993 года ў Мінску на Усебеларускай канферэнцыі гісторыкаў[1]. Ініцыятарамі стварэння сталі М. П. Касцюк, У. М. Міхнюк, П. А. Шупляк. Яе першым старшынёй выбралі тагачаснага дэкана гістфака БДУ П. А. Шупляка, якога ў 1997 г. змяніў акадэмік М. П. Касцюк. Пазней на аснове асацыяцыі быў арганізаваны Нацыянальны камітэт гісторыкаў Рэспублікі Беларусь. Ён у 1995 г. упершыню прадстаўляў рэспубліку на ХVІІІ Міжнародным кангрэсе гістарычных навук у Манрэалі, а праз два гады — у італьянскім Спалета афіцыйна прыняты ў склад Міжнароднага камітэта гістарычных навук. Аб’ядноўвае вучоных гісторыкаў, выкладчыкаў і настаўнікаў гістарычных дысцыплін, бібліятэчных, музейных, архіўных работнікаў, краязнаўцаў[1]. Мае на мэце садзейнічаць развіццю фундаментальных даследаванняў па гісторыі Беларусі і ўсеагульнай гісторыі, пашыраць гістарычную адукаванасць грамадства, папулярызаваць і распаўсюджваць гістарычныя веды, фарміраваць нацыянальную гістарычную свядомасць насельніцтва Беларусі. Удзельнічае ў каардынацыі навуковых даследаванняў у галіновых навуковых установах Беларусі і ВНУ, у рабоце па павышэнні кваліфікацыі кадраў гістарычнай навукі, садзейнічае публікацыі вынікаў навуковых даследаванняў, праводзіць навуковыя канферэнцыі, супрацоўнічае з органамі дзяржаўнай улады і кіравання[1]. Складаецца з індывідуальных і калектыўных членаў. Вышэйшы орган БАГ — з’езд, які склікаецца раз у 3 гады. Кіруючы орган — рада. У перыяд паміж з’ездамі і пасяджэннямі рады дзейнасць БАГ накіроўвае прэзідыум[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia