Міхаіл Паўлавіч Касцюк
Міхаі́л Па́ўлавіч Касцю́к (26 сакавіка 1940, в. Масцішча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 5 лютага 2019[1]) — беларускі гісторык. Акадэмік НАНБ (1996, член-карэспандэнт з 1989), доктар гістарычных навук (1980), прафесар (1987). Ганаровы архівіст Беларусі (2014). Ганаровы грамадзянін Навагрудскага раёна (2010). БіяграфіяСкончыў гістарычна-філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута (1963). З 1969 года працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, у 1970—1975 гадах вучоны сакратар. У 1975—1981 гадах — вучоны сакратар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1981—1989 гадах намеснік дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР, у 1989—1999 гадах дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. З 1999 года — загадчык аддзела, з 2007 — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1980 годзе — доктарскую. У 1989 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, у 1996 — акадэмікам НАНБ. У 1998 годзе М. П. Касцюк стаў акадэмікам Цэнтральнай Еўрапейскай Акадэміі навук і мастацтва, Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі[2]. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай асацыяцыі гісторыкаў у 1993 годзе, яе старшыня з 1997 года. Навуковая дзейнасцьЗаймаўся даследаваннем сацыяльна-эканамічнай і грамадска-палітычнай гісторыі Беларусі XX стагоддзя: гісторыі сялянства, рабочых, інтэлігенцыі. Вывучаў гісторыю дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва, пытанні ўсталявання і функцыянавання савецкай сістэмы ўлады, праблемы гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і інш. Аўтар звыш 300 навуковых прац, у тым ліку 4 індывідуальныя і звыш 10 калектыўных манаграфій. Касцюк з’яўляўся галоўным рэдактарам «Нарысаў гісторыі Беларусі» ў 2 частках (1994—1995) і «Гісторыі Беларусі» ў 6-ці тамах (2000—2011) Працы
Манаграфіі
Артыкулы
Прызнанне
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia