Беларуская калійная кампанія
ААТ «Беларуская калійная кампанія», (БКК) — пастаўшчык хлорыстага калія. Гандлёвымі аперацыямі БКК кіруе галаўны офіс, які размешчаны ў Мінску, пры садзейнічанні чатырох прадстаўніцтваў кампаніі за мяжой. Рэгіянальныя прадстаўніцтвы кампаніі дзейнічаюць у Дэлі, Пекіне, Сінгапуры і Сан-Паўлу. БКК экспартуе калійныя ўгнаенні ў Еўропу, Індыю, Кітай, Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку, Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, Афрыку і Блізкі Усход[1]. ГісторыяБеларуская калійная кампанія (БКК) заснавана ў красавіку 2005 года Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Вытворчае аб’яднанне „Беларуськалій“» і адкрытым акцыянерным таварыствам «Уралкалій» (Расійская Федэрацыя). Пры гэтым акцыянерам належала па 50 % акцый кампаніі. У маі 2008 года склад акцыянераў змяніўся, і акцыі размеркаваліся наступным чынам: «Уралкалій» — 50 %[2], «Беларуськалій» — 45 % і дзяржаўнае аб’яднанне «Беларуская чыгунка» — 5 %. Асноўная мэта сумеснай працы прадпрыемстваў — экспартныя пастаўкі калійных угнаенняў на сусветныя рынкі. На наступным этапе акцыянерамі кампаніі выступілі ААТ «Беларуськалій» (48 %), «Беларуская чыгунка» (42 %) і РУП «Белэксімгарант» (10 %)[3]. 2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла БКК і яе ўкраінскае прадстаўніцтва «Аграрозквіт» у амерыканскі санкцыйны спіс[4]. У 2022 годзе БКК была ўнесена ў санкцыйныя спісы Канады[5], ЕС[6], Швейцарыі[7]. У верасні 2024 года Суд Еўрапейскага саюза адмовіўся зняць санкцыі ЕС з Беларускай калійнай кампаніі[8]. ПрадукцыяБКК прапануе наступныя прадукты:
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia