Беларуска-рускі тлумачальны слоўнік новых слоў і новых значэнняў слоў

Беларуска-рускі тлумачальны слоўнік новых слоў і новых значэнняў слоў
Аўтар Вікторыя Іванаўна Уласевіч і Наталля Мікалаеўна Даўгулевіч
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва Аверсэв[d]
Выпуск 2013
Месца публікацыі Мінск
Старонак 251 с.
ISBN 978-985-19-0552-8

Беларуска-рускі тлумачальны слоўнік новых слоў і новых значэнняў слоў — перакладны, тлумачальны і слоўнік неалагізмаў у беларускай мове, выдадзены ў 2013 годзе. Аўтарамі-ўкладальнікамі слоўніка з’яўляюцца В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч[1].

У слоўніку прадстаўлена лексіка, якая з’явілася ў выніку кардынальных змен у грамадска-палітычным, эканамічным і культурным жыцці краіны на мяжы ХХ-ХХІ стагоддзяў і актыўна выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі. Усяго зафіксавана каля 4200 слоў і выразаў, якія адлюстроўваюць практычна ўсе сферы сучаснага жыцця[2]. Стаў своеасаблівым працягам «Слоўніка новых слоў беларускай мовы» (2009). У ім лексікаграфічнае апісанне пашырана за кошт увядзення зоны перакладу[1].

Бібліяграфія

  • Беларуска-рускі тлумачальны слоўнік новых слоў і новых значэнняў слоў : [4200 слоў і выразаў / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск : Аверсэв, 2013. — 251, [2] с. ; 21 см. — Аўтары паказаны на адвароце тытульнага л. і перад выпускнымі данымі. — Бібліяграфія: с. 10. — 2100 экз. — ISBN 978-985-19-0552-8

Крыніцы

  1. а б Сучасная беларуская літаратурная мова : вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па філалагічных спецыяльнасцях / [Д. В. Дзятко і інш.] ; пад рэдакцыяй Д. В. Дзятко. — 2-е выд., папраўленае і дапоўненае. — Мінск: Вышэйшая школа, 2020. — 588 с. — ISBN 978-985-06-3185-5.
  2. Беларуска-рускі тлумачальны слоўнік новых слоў і новых значэнняў слоў : [4200 слоў і выразаў / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск : Аверсэв, 2013. — 251, [2] с. ; 21 см. — Аўтары паказаны на адвароце тытульнага л. і перад выпускнымі данымі. — Бібліяграфія: с. 10. — 2100 экз. — ISBN 978-985-19-0552-8
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya