Вікторыя Іванаўна Уласевіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Уласевіч.
Вікторыя Іванаўна Уласевіч (нар. 1974, г. Мінск) — беларуская мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (2002), дацэнт.
Біяграфія
Нарадзілася ў 1974 г. у горадзе Мінску. Скончыла ў 1996 годзе філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
У 2002 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Лексічныя працэсы ў беларускай мове 90 х гадоў ХХ ст.». Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Старшыня навукова-метадычнага семінара «Тэарэтычныя праблемы беларускага мовазнаўства» інстытута[2].
Член арфаграфічнай секцыі Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[3].
Навуковая дзейнасць
Сфера навуковых інтарэсаў: неалогія і неаграфія, лексікалогія і лексікаграфія, граматыка сучаснай беларускай мовы. Аўтарка звыш 80 навуковых работ[2].
Бібліяграфія
Раздзелы ў калектыўных манаграфіях
- Уласевіч В. І. Прыметнік у сучаснай беларускай мове / В. І. Уласевіч // Дынаміка літаратурнай нормы сучаснай беларускай мовы / Н. П. Еўсіевіч [і інш.]; навук. рэд. В. П. Русак ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Філіял «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы». — Мінск : Беларуская навука, 2015. — С. 218—274.
Слоўнікі
- Слоўнік лексічных варыянтаў у мове твораў Якуба Коласа / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад. А. М. Астапчук [і інш.]; рэд. кал. В. П. Русак, Л. А. Ліхадзіеўская. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 653 с.
Артыкулы
- Уласевіч, В. І. Да пытання аб месцы націску ў новых лексемах англа-амерыканскага паходжання / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч // Беларуская лінгвістыка. — 2011. — Вып. 67. — С. 23-30.
- Уласевіч, В. Спосабы адаптацыі новай запазычанай лексікі ў беларускай і польскай мовах / В. Уласевіч // Studia Białorutenistyczne. — 2013. — T. 7. — S. 225—234.
- Уласевіч, В. І. Новыя і актуалізаваныя запазычанні з польскай мовы ў беларускай мове пачатку ХХІ ст. і іх адлюстраванне ў лексікаграфічных выданнях / В. І. Уласевіч // Studia Białorutenistyczne. — 2015. — № 9. — S. 295—313.
- Уласевіч, В. І. Асаблівасці націску ў назоўніках з другой часткай —метрыя / В. І. Уласевіч // Беларуская лінгвістыка. — 2015. — Вып. 75. — С. 59-67.
- Уласевіч, В. І. Асаблівасці фанетыка-арфаграфічнага засваення новых запазычанняў у сучаснай беларускай мове / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч // Беларуская лінгвістыка. — 2016. — Вып. 76. — С. 36-44.
- Уласевіч, В. І. Новыя італьянізмы ў беларускай мове пачатку ХХІ ст. і асаблівасці іх адаптацыі / В. І. Уласевіч // Беларуская лінгвістыка. — 2017. — Вып. 78. — С. 29-38.
- Уласевіч, В. І. Асаблівасці ўтварэння прыналежных прыметнікаў жаночага роду з асновай на г / В. І. Уласевіч // Беларуская лінгвістыка. — 2018. — Вып. 81. — С. 11-19.
- Уласевіч, В. І. Да пытання нармалізацыі беларускай хімічнай тэрміналогіі: аднаўляльнік, адноўнік, аднавіцель / В. І. Уласевіч // Беларуская лінгвістыка. — 2019. — Вып. 83. — С. 25-32.
- Уласевіч, В. І. Да пытання лінгвістычнага статусу прыналежных прыметнікаў / В. І. Уласевіч // Беларуская лінгвістыка. — 2020. — Вып. 85. — С. 20-28.
- Уласевіч, В. І. Прынцыпы стварэння «Слоўніка новых запазычаных слоў беларускай мовы» / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч // Беларуская лінгвістыка. — 2023. — Вып. 91. — С. 55-61.
Вучэбныя дапаможнікі
- Беларуская мова: вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў БНТУ. У 4 ч. Ч. 3. Лексікалогія і лексікаграфія. Беларуская навуковая тэрміналогія / Л. А. Гіруцкая [і інш.], пад рэд. Л. А. Гіруцкай. — Мінск: БНТУ, 2008. — С. 99-101, 117—120, 130—139 (у суаўтарстве з Н. М. Даўгулевіч).
- Беларуская мова (прафесійная лексіка) : дапаможнік для студэнтаў БНТУ : у 4 ч. Ч. 4. : Пераклад навукова-тэхнічнага тэксту: агульныя рэкамендацыі, тэксты і заданні / І. Будзько [і інш.]; пад рэд. Л. А. Гіруцкай. — Мінск: БНТУ, 2014. — С. 138—156, 182—203, 217—226 (у суаўтарстве з Т. Я. Шэмет).
- Уласевіч, В. І. Наватворы ў беларускай лексіцы канца ХХ — пачатку ХХІ ст. / В. І. Уласевіч // Караткевіч, І. І. Беларуская лексіка і граматыка: моўная стыхія і моўная норма : Дапаможнік / І. І. Караткевіч, С. А. Важнік, В. І. Уласевіч, В. І. Караткевіч. — Кіеў : Видавництво Ліра-К, 2018. — С. 74-116.
- Уласевіч, В. І. Беларуская акадэмічная неаграфія: сучасны стан і перспектывы развіцця / В. І. Уласевіч // Сучасная беларуская мова. Хрэстаматыя : дапаможнік. У 2 ч. Ч. 1. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне. Марфалогія / склад.: А. Л. Садоўская [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2022. — С. 169—175.
- Уласевіч В. І. Асаблівасці скланення якасных і адносных прыметнікаў жаночага роду ў родным і творным склонах адзіночнага ліку / В. І. Уласевіч // Сучасная беларуская мова. Хрэстаматыя : дапаможнік. У 2 ч. Ч. 1. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне. Марфалогія / склад.: А. Л. Садоўская [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2022. — С. 276—280.
Крыніцы
|