Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж
Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж (БДМК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Мінску. Усяго ў каледжы навучаюцца больш за 1500 навучэнцаў, працуюць 127 выкладчыкаў. ГісторыяЗаснаваны 1 кастрычніка 1953 г. пры Мінскім медыцынскім інстытуце як фельчарская школа. Першы набор склаў 64 навучэнцаў[1]. З 1954 г. атрымлівае статус самастойнай установы адукацыі як Мінскае медыцынскае вучылішча № 2 і рыхтуе кадры на базе паліклінікі Мінскага трактарнага завода. З 1963 года вучылішча стала прымаць навучэнцаў на базе 8 класаў[1]. У 1965—1979 гг. размяшчалася па вуліцы Стаханаўскай. З 1976 года арганізоўваецца аддзяленне ўдасканалення і спецыялізацыі сярэдніх медыцынскіх работнікаў[1]. У 1980 годзе ўзведзены новы будынак вучылішча. З 1983 года ўпершыню ў рэспубліцы вучылішча пачынае падрыхтоўку зубных тэхнікаў з навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця[1]. У верасні 2001 года вучылішча ператворана ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж. З 2007 г. у структуру каледжа ўваходзіць новае структурнае падраздзяленне — аддзяленне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў сярэдняга медыцынскага і фармацэўтычнага персанала[1]. З 2011 года вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасці «Фармацыя»[1]. ІнфраструктураКаледж размяшчаецца ў двух навучальных карпусах: корпус № 1 размешчаны па адрасе вуліца Кіжаватава, 60/2, корпус № 2 — па вуліцы Сядых, 40. Таксама навучанне ажыццяўляецца ў навучальных пакоях, размешчаных на клінічных базах устаноў аховы здароўя г. Мінска. Бібліятэка каледжа з чытальнай залай на 30 пасадачных месцаў і кнігасховішчам займае плошчу 163 м², абсталявана відэатэхнікай, выхадам у інтэрнэт. Маецца актавая зала на 350 месцаў, дзве спартыўныя залы плошчай 331,83 м² і 271,0 м², стадыён, сталовая (корпус № 2), буфеты, інтэрнат (пр. Дзяржынскага, 85) Спецыяльнасці
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia