Беларускі прафсаюз работнікаў галін прамысловасці

Беларускі прафсаюз работнікаў галін прамысловасці
Адміністрацыйны цэнтр  Мінск
Адрас Мінск, праспект Пераможцаў, 21
Тып арганізацыі прафесійны саюз
Заснаванне
Дата заснавання 2016
belprofmash.1prof.by

Беларускі прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў (скар. Белпрафмаш) — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Аб’ядноўвае работнікаў машынабудавання і металаапрацоўкі.

Гісторыя

Першыя афіцыйныя прафсаюзы работнікаў металаапрацоўкі з’явіліся ў 1918 годзе, калі быў створаны Саюз рабочых-металістаў Беларусі, які аб’ядноўваў аддзяленні ў Слуцку, Бабруйску, Барысаве, Ігумене і Мінску. У розных формах прафсаюзы работнікаў машынабудавання і металаапрацоўкі праіснавалі ў складзе савецкай прафсаюзнай сістэмы аж да распаду СССР.

Пасля распаду СССР усе галіновыя прафсаюзы выйшлі з Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў і ўвайшлі ў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Папярэднікамі цяперашнега прафсаюза Белпрафмаш можна лічыць Беларускі прафсаюз металістаў, Беларускі прафсаюз работнікаў аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудавання (АСМ) (абодва створаны ў 1990 годзе) і Беларускі прафсаюз работнікаў прамысловасці (створаны ў 2003 годзе).

У 2002-2003 гадах, з-за канфлікту паміж кіраўніцтвам ФПБ і кіраўніцтвам АСМ у асобе Аляксандра Бухвостава, ФПБ пачало працэс стварэння так званых жоўтых прафсаюзаў, падкантрольных дзяржаве і кіраўніцтву заводаў на такіх прадпрыемствах, напрыклад, як Мінскі аўтамабільны завод[1].

25 красавіка 2016 года ў Мінску адбыўся аб’яднальны з’езд Беларускага прафсаюза металістаў, Беларускага прафсаюза работнікаў аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудавання, Беларускага прафсаюза работнікаў прамысловасці, на якім было прынята рашэнне аб аб’яднанні трох прафсаюзаў у Беларускі прафсаюз работнікаў галін прамысловасці «Белпрафмаш».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya