Беларускі прафсаюз работнікаў сувязі
Беларускі прафсаюз работнікаў сувязі — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, аб’ядноўвае работнікаў у галіне сувязі і іншых сумежных галінах, навучэнцаў, студэнтаў і работнікаў устаноў адукацыі адпаведнага профілю. Першыя арганізацыі работнікаў сферы сувязі пачалі з’яўляцца на тэрыторыі Беларусі напярэдадні першай рускай рэвалюцыі ў 1905 годзе[1]. 15 лістапада 1905 года ў Маскве сабраўся I Усерасійскі з’езд паштова-тэлеграфных служачых, на якім прысутнічалі і дэлегаты ад беларускіх губерняў. З 15 лістапада па 27 лістапада 1905 года беларускія сувязісты з Нясвіжскай паштова-тэлеграфнай канторы правялі першую забастоўку сувязістаў на тэрыторыі Беларусі. Іх падтрымалі працоўныя чыгункі[2]. У савецкія часы работнікі сферы сувязі былі аб’яднаны ў Беларускі рэспубліканскі камітэт (БРК) работнікаў сувязі. На аснове БРК работнікаў сувязі ўжо пасля распаду СССР у незалежнай Беларусі Міністэрствам юстыцыі 14 лютага 1991 года быў зарэгістраваны Беларускі прафсаюз работнікаў сувязі[3]. Прафсаюз мае 248 першасных арганізацый і аб’ядноўвае 65 тысяч сяброў. Таксама прафсаюз мае калектыўныя дамовы ў такіх арганізацыях як «Белпошта», «Белтэлекам», «Белсувязьбуд», «Белрамбудсувязь» і Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia