Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі
Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі — вышэйшая навучальная ўстанова Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у Мінску. ГісторыяЗаснавана 11 мая 1993 года шляхам аб’яднання Мінскага філіяла Ленінградскага электратэхнічнага інстытута сувязі імя праф. М. А. Бонч-Бруевіча, Мінскага і Віцебскага электратэхнікумаў сувязі і Рэспубліканскага цэнтра падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў галіны сувязі. Згодна з загадам Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь 26 чэрвеня 2001 года навучальная ўстанова стала называцца ўстановай адукацыі «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі». У адпаведнасці з загадам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 7 кастрычніка 2015 года навучальная ўстанова стала называцца ўстановай адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі»[1]. 9 чэрвеня 2015 года Віцебскі філіял УА «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі» быў перайменаваны ў Віцебскі філіял УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» і стаў адасобленым падраздзяленнем УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі». Факультэты
Факультэт электрасувязі, створаны ў 1996 годзе, праводзіць падрыхтоўку студэнтаў, выкарыстоўваючы двухузроўневую сістэму адукацыі. На этапе першага ўзроўню навучэнцы атрымліваюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, а на этапе другога ўзроўню — вышэйшую.
Да 2014 года насіў назву Факультэт эканомікі і пошты (ФЭП)
Рэктары
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia