Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне 2008
На Еўрабачанні-2008 Беларусь прадставіў Руслан Аляхно з песняй «Hasta La Vista», але не прайшоў у фінал і заняў 17 месца з 27 баламі ў другім паўфінале. Нацыянальны адбор21 снежня 2007 года адбыўся паўфінал нацыянальнага адбору ў Беларусі з 15 песень, першае месца ў ім заняў Руслан Аляхно з песняй «Hasta La Vista». Артысты выступалі ў студыі Белтэлерадыёкампаніі пад фанаграму «мінус адзін». Фіналісты былі вызначаны з дапамогай інтэрактыўнага галасавання тэлегледачоў і галасавання журы. Падчас канцэртаў журы конкурсу знаходзілася ў іншай студыі і назірала за тым, што адбываецца, па тэлевізары, таксама як і тэлегледачы. Фінал нацыянальнага адбору адбыўся 21 студзеня, у якім першае месца заняў ізноў Руслан Аляхно. Паўфінал нацыянальнага адборуЧарговасць выступленняў паўфіналістаў вызначылі жараб’ёўкай, якая адбылася 20 снежня ў Белтэлерадыёкампаніі.
Фінал нацыянальнага адбору
ГаласаваннеУ паўфінале
У фінале
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia