Юрый Аляксеевіч Вашчук
Юрый Аляксеевіч Вашчук, сцэн. імя ТЕО (24 студзеня 1983, вёска Хідры, Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці) — беларускі спявак, кампазітар, аранжыроўшчык. БіяграфіяНарадзіўся 24 студзеня 1983 года ў в. Хідры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Музыкай займаўся з 4 гадоў, пачынаў з баяна, быў лаўрэатам конкурсу «Пралескі», удзельнічаў у тэлепраекце «Зорная ростань». Прафесійную музычную адукацыю атрымаў у Гродзенскім каледжы мастацтваў (клас вакалу). У 2000 годзе быў запрошаны на работу ў Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга[1]. У 2008 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў[2]. Супрацоўнічае з многімі беларускімі і замежнымі выканаўцамі як аранжыроўшчык і кампазітар. З'яўляецца суаўтарам музыкі да двух расійскіх кінафільмаў.[1] Разам з Аксанай Вечар вядзе на тэлеканале «Беларусь 3» праграму «Наперад у мінулае», дзе аўтары ездзяць па беларускіх рэгіёнах і запісваюць беларускі фальклор. На асобныя песні ствараецца арыгінальная сучасная аранжыроўка ў творчай манеры артыста з выкарыстаннем арыгінальных галасоў. Паралельна ідзе аповяд аб дадзенай мясцовасці — пра народную песенную творчасць, абрады, народныя промыслы. Фіналам праграмы становіцца новая версія народнай песні ў выкананні сучасных артыстаў.[2] Лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі. У 2014 выйграў нацыянальны адбор міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2014» з песняй «Cheesecake», на якім затым выйшаў у фінал (у выніку заняў 16-е месца). Узнагароды
Зноскі
СпасылкіПяць фактаў пра Тэа… — nashaniva.by |
Portal di Ensiklopedia Dunia