Ганна Шаркунова
Ганна Шаркунова (нар. 14 кастрычніка 1984, Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларуская поп-спявачка. БіяграфіяНарадзілася 14 кастрычніка 1984 года ў Бабруйску. Скончыла сярэднюю школу № 15 ў Пінску ў 2002 годзе. Скончыла музычную школу ў Пінску па класе фартэпіяна, у 2007 годзе Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва і сацыяльная педагогіка». Жыве ў Мінску. Сын Максім нарадзіўся 14 чэрвеня 2017 года. Творчы шлях2005 год — удзел у музычным праекце «Зорны дыліжанс» (тэлеканал СТБ). Пачатак супрацоўніцтва з прадзюсарам Уладзімірам Кубышкіным[1] 2006 год — перамога ў туры тэлеконкурсу «Песня года» (АНТ) з песняй «Сердце красавицы» (муз. У. Пензіна, сл. У. Кубышкіна). 2007 год — узнагарода беларускага MTV у намінацыі «Найлепшая поп-выканаўца». 2008 год — сумесны тур па гарадах Беларусі з Георгіем Калдуном. Удзел у рэкламных кампаніях страхавой кампаніі «B&B Insurance» і маркі «Citroen» у Беларусі[2]. Удзел у паўфінале нацыянальнага адбору на конкурс песні «Еўрабачанне» з песняй «Мы будем первые»). Узнагарода сеткі магазінаў «Містэрыя гуку» паводле вынікаў продажаў CD. 2009 год — выхад дэбютнага альбому «Сердце красавицы» (2009, прадзюсар Уладзімір Кубышкін). 2010 год — удзел у конкурсе «Песні мора» (Украіна)[3]. 2010—2011 гады — канцэртны тур па гарадах Беларусі (разам з Германам). Май 2015 года — сольны канцэрт у Палацы рэспублікі (Мінск) у гонар 10-годдзя творчай дзейнасці. 2020 год — песня «Роль второго плана» адзначана як найлепшая песня года конкурсу «Песня года Беларусі»[4]. У красавіку удзел у праекце Сяргея Будкіна Belsat Music Live тэлеканала Belsat[5]. Дыскаграфія
Песні
Крыніцы
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia