Беларусь (гасцініца, Мінск)
Гасцініца «Беларусь» размешчана ў Мінску на вул. Старажоўскай, на ўзгорку левага берага р. Свіслач. Добра ўпісваецца ў ансамбль забудовы праспекта Машэрава. Пабудавана ў 1987 г. (архітэктары Л. Пагарэлаў, Л. Кустова[1]). АрхітэктураВышынны 22-павярховы трохпялёсткавы ў сячэнні будынак, разлічаны на 1000 месцаў. Дойлідства заснаванае на рытме прамавугольных аконных праёмаў і навясных тонкіх пілонаў. Тарцы крылаў маюць пластычнае У-падобнае завяршэнне і вертыкальную стужку балконаў. З боку галоўнага ўваходу выступае аднапавярховы аб’ём вестыбюля і фае. Планіроўка тыпавога паверха радыяльная: ад цэнтральнай ліфтавай групы разыходзяцца тры калідоры з двухбаковым размяшчэннем нумароў. Каля ліфтавай групы і ў тарцах двух крылаў міжпаверхавыя лесвіцы. На дваццаць другім паверсе — кафэ. Ад атэльнага корпуса ў бок праспекта Машэрава (былая Паркавая магістраль) выступае самастойнае двухпавярховае крыло з круглым у плане блокам рэстарану, завершаным цыліндрычным светлавым ліхтаром. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia