Белая блакітніца
Белая блакітніца, белая сініца, князёк (Parus cyanus) — птушка сямейства сініцавыя (Paridae) атраду вераб’інападобныя (Passeriformes). АпісаннеДробная птушка, даўжыня цела 13-14 см, маса да 10-12 г. Полавы дымарфізм не выражаны. Афарбоўка спіны блакітна-шэрая, крылаў і хваста буравата-блакітная, ад дзюбы да вачэй праходзіць блакітная палоса. Ніз цела і галава белыя, жывот з блакітнай плямкай. На крыле белае люстэрка, добра бачнае ў палёце. Маладыя падобныя на дарослых, але з больш шэрым верхам. Спеў з кароткіх трэляў, звязаных паміж сабой. Пашырэнне![]() Аселая, часткова вандроўная (часам можа пералятать на значныя адлегласці). Арэал прасціраецца праз Еўразію вузкай палосай на ўсход да Прыамур'я і ўзбярэжжа Японскага мора, уключае Цянь-Шань і паўночную частку Кітая. На захадзе арэал уключае Усходнюю Еўропу; у Беларусі рэдкі, пашыраны на гнездаванні толькі ў цэнтральнай частцы Палесся, аселы і качуючы від.[1] Па-за гнездавым арэалам адзначаецца ў Францыі, Германіі, Даніі, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі, Літве, Польшчы, Славакіі, Аўстрыі, б. Югаславіі, Румыніі, Украіне. Птушка насяляе вільготныя лісцевыя альбо мяшаныя дрэвастоі з добра развітым лісцевым падростам — ахвотней селіцца ў рачных далінах альбо ў суседстве азёр. Акрамя гэтага, засяляе групы лісцевых зараснікаў па берагах вадаёмаў, у трыснягу альбо балотах, таксама ў парках, у гарах, у лістоўнічных лясах, вербніках і ядлоўцу падымаецца да 2500 м. Асаблівасці біялогііКорміцца рознымі насякомымі на ствалах і ў кроне дрэў. У красавіку птушкі трапляюцца парамі і чародкамі з 5-7 асобін. Гняздуецца ў дуплах і шчылінах мяккага дрэва, звычайна 1,5-4,0 м над зямлёй, таксама ў шпакоўнях, паглыбленнях на зямлі або будынках. Будаўнічы матэрыял гнязда — мох, лазовы луб, поўсць, якія ўтвараюць тоўсты «фетр», высцілка з больш дробных касмыкоў мяккай шэрсці. У кладцы 3 і больш белых, са светла-карычневымі плямкамі яец памерамі 16,5 × 12 мм. Выводзіць патомства, магчыма, 2 разы ў год. Дарослыя птушкі кормяць птушанят вусенямі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia