Белая вежа (фестываль)
«Белая вежа» — беларускі міжнародны тэатральны фестываль, які штогод праходзіць у Брэсце[1]. Заснаваны ў 1996 годзе ў Камянцы (Брэсцкая вобласць). З’яўляецца найстарэйшым штогадовым тэатральным фестывалем Беларусі[2]. Яго арганізатарам з’яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[3]. Ладзіцца на некалькіх памостках: на 2 у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы, у абласным грамадска-культурным цэнтры, у парку і на плошчы Леніна. Падчас фестывалю ўручаецца да 10 узнагарод, у тым ліку лялечным тэатрам. Пераможцы
ГісторыяУ 2007 годзе на 13-й «Белай вежы» тэатры з 23 краін спаборнічалі за 13 узнагарод[14]. У верасні 2009 года на 14-м фестывалі выступіла 25 тэатраў з 4 краін Азіі (Азербайджана, Арменіі, Ірана і Таджыкістана) і 5 краін Еўропы, у тым ліку 4 з 5 суседніх: Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і Малдовы[2]. У верасні 2010 году 15-ы фестываль «Белая вежа» сабраў 37 тэатраў з 21 краіны. Яго арганізатарам ад заснавання выступала Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[3]. У верасні 2012 года на 17-м фестывалі «Белая вежа» выступілі тэатры з 5 краін Азіі (Азербайджана, Арменіі, Ізраіля, Ірана і Японіі) і 5 краін Еўропы, у тым ліку трох з 5 суседніх: Польшчы, Украіны, Расіі, Малдовы і Эстоніі. Пагатоў з Расіі прыехала 9 тэатральных калектываў[15]. 7—14 верасня 2013 года прайшоў 18-ы фестываль «Белая вежа». У ім удзельнічалі 23 тэатры, якія паказалі 24 спектаклі на 8 мовах. Тэатральныя калектывы прыехалі з 13 краін: 4 краін Азіі — Азербайджана, Арменіі, Ізраіля і Японіі; 1 краіны Афрыкі — Егіпта; 8 краін Еўропы, у тым ліку 4 з 5 суседніх — Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Грэцыі, Славакіі, Чэхіі і Швецыі. Паказы адбыліся на 5 сцэнах: у 2 залах Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, абласным грамадска-культурным цэнтры, парку і на плошчы Леніна. Усе білеты распрадалі за 2 тыдні, цэны на якія даходзілі да 200 000 рублёў ($22). Пагатоў арганізацыйны камітэт ажыццявіў адбор да ўдзелу сярод 210 заявак. Найбольшую колькасць спектакляў паставілі тэатры Беларусі і Польшчы[12]. У верасні 2014 года адбыўся 19-ы фестываль, на якіх тэатры з 13 краін паказалі 25 спектакляў. Білеты каштавалі ад 40 000 ($4,42) да 250 000 рублёў[16] ($27,6). На юбілейную 20-ю «Белую вежу» ў 2015 годзе запрасілі 12 пераможцаў мінулых гадоў. Сярод звыш 100 заявак на ўдзел выбралі новыя тэатры. За 9 дзён на 6 пляцоўках паказалі 22 спектаклі з 13 краін, якія наведалі 7,5 тысяч гледачоў. Упершыню ў фестывалі ўдзельнічалі прадстаўнікі Туніса, адкуль прыехаў тэатр «Новы погляд» з пастаноўкай «Д-Сізіф»[1]. Сярод 22 паказаных спектакляў 7 былі беларускімі[17]. 9—16 верасня 2016 года на 20-м фестывалі «Белая вежа» выступілі 26 тэатраў з 17 краін. Сярод іх упершыню выступіла тэатральная трупа з Туркменістана (Дзяржаўны рускі драматычны тэатр). Білеты каштавалі ў сярэднім 10 дэнамінаваных рублёў ($5) і пакрылі звыш 70 % выдаткаў на фестываль. Рэшту забяспечылі спонсары і бюджэт Брэсцкай вобласці[18]. У верасні 2017 года на 22-м фестывалі паказалі 28 спектакляў з 14 краін. З іх 11 атрымалі дыпломы[6]. За 23 гады існавання фестывалю «Белая вежа» ў Брэсце яго ўдзельнікамі сталі тэатры з 58 краін, у тым ліку з Афрыкі (Алжыр і Туніс) і Паўднёвай Амерыкі (Венесуэла)[19]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia