Белкельме
Белке́льме — колішняе прадпрыемства па вырабе абутку ў горадзе Белаазёрску Брэсцкага раёна, якое існавала ў 1993—2017 гадах. ГісторыяЗаснавана ў 1993 годзе як беларуска-іспанскае сумеснае закрытае акцыянернае таварыства. Заснавальнікі з беларускага боку: Нацыянальны Алімпійскі камітэт, ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат», з іспанскага — фірма Kelme International А. О.. У 2015 годзе пакет акцый кампаніі быў набыты холдынгам «Марка»[1]. Найбольш адчувальны ўдар па эканоміцы «Белкельме» нанёс беспрэцэндэнтны правал, калі прадукцыя (52 тыс. пар), адгружаная спажыўцам у 2014—2015 гадах, у 2016 годзе была вернутая на склад[2]. У 2017 годзе кампанія была ліквідавана, вытворчыя магутнасці перададзены кампаніі «Вердымар»[2]. ПрадукцыяАсноўная прадукцыя (2005): мужчынскі, жаночы і дзіцячы абутак для актыўнага адпачынку (красоўкі); турызму («трэкінг») і паўсядзённага нашэння; буцы футбольныя для гульні ў футбол, міні-футбол і заняткаў футзалам; лыжныя боты. Вытворчая магутнасць прадпрыемства складала 366 тыс. пар абутку ў год. Мелася сетка фірменных крам у гарадах Баранавічы, Белаазёрск, Бяроза, Брэст, Віцебск, Гродна, Мінск, Магілёў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia