БелспецзнештэхнікаБелспецзнештэхніка, БСЗТ — беларускае дзяржаўнае знешнегандлёвае ўнітарнае прадпрыемства, заснаванае ў 1995 годзе. Спецыялізуецца на гандлі і вытворчасці ўзбраенняў і прадукцыі падвойнага прымянення. Уваходзіць у склад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта[1]. Лічыцца вядучым прадпрыемствам краіны ў вобласці экспарту ўзбраенняў[2]. У каталогу кампаніі маецца авіяцыйная тэхніка і абсталяванне да яе, сродкі СПА, узбраенне і тэхніка для сухапутных войск, прыцэльная тэхніка, прыборы падвойнага прызначэння, стралковае ўзбраенне, боепрыпасы, трэнажоры[3]. У структуру ДЗГУП «Белспецзнештэхніка» ўваходзіць ТАА «БСЗТ — Новыя тэхналогіі», што спецыялізуецца на распрацоўцы і вытворчасці поўнага спектру аптычнай прадукцыі — прыцэлах для бранятанкавай тэхнікі, сістэм кіравання агнём, комплексаў СПА, стралковага ўзбраення[4]. Кампанія кіруе сумесным суданска-беларускім прадпрыемствам «S&B Aviation company LTD»[5]. Яе тэхнічныя спецыялісты, якія базуюцца ў Хартум, абслугоўваюць увесь парк верталётаў і самалётаў ВПС Судана[6]. Акрамя таго, «Белспецзнештэхніка» ўзяла на сябе абавязацельствы па абслугоўванні ўдарных верталётаў Мі-35 ВПС Нігерыі. Беларусы адказваюць за верталёты 97-й групы спецназа ў г. Порт-Харкорт[7]. У 2022 годзе у сувязі з уварваннем Расіі на Украіну прадпрыемства трапіла ў Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, у Чорны спіс Еўрасаюза, а таксама пад санкцыі Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі, Швейцарыі, Японіі і самой Украіны[8]. Заўвагі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia