Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь
![]() Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь (ДВПК Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць вытворчасць і размяшчэнне зброі. Старшыня камітэта і 3 яго намеснікі прызначаюцца і здымаюцца з пасад прэзідэнтам. З 4 чэрвеня 2020 года пасаду старшыні камітэта займае Дзмітрый Пантус. Структура
ЗадачыПаводле Статута камітэт мае наступныя задачы:
ПаўнамоцтвыПаводле Статута ведамства мае паўнамоцтвы на:
ЭкспартУ 2016 годзе экспарт прадукцыі вайсковага прызначэння ажыццяўляўся ў 60 краін, у 2017 — у 69 краін, а ў 2018 годзе — у 76 краін свету, што складае 110 % у дачыненні да 2017 года, прычым пастаўкі часта ўключалі высокатэхналагічнае ўзбраенне. Тады пастаўкі склалі прыкладна адзін мільярд долараў ЗША[5]. Галоўным пакупніком з’яўляецца Расія. Так, у 2018 годзе тавараабарот Беларусі і РФ у ваеннай сферы склаў 600 мільёнаў долараў, а экспарт з краіны перавысіў расійскі імпарт[6]. Буйныя партыі ажыццяўляліся ў Азербайджан, Судан, М’янму, Анголу, Нігерыю і В’етнам[7][8]. Сярод ключавых пакупнікоў ёсць таксама Казахстан, Кітай, Лаос, Інданезія, Бангладэш, Індыя, ААЭ і Уганда[9]. Аснову экспарту складаюць сістэмы РЭБ і СПА і камплектуючыя да ваеннай тэхнікі[10][11][12]. Акрамя таго, аказваюцца паслугі па рамонце вайсковай авіяцыі[13]. Такія краіны як Сербія, Балгарыя і Славакія з’яўляюцца амаль рэгулярнымі закупшчыкамі беларускіх боепрыпасаў[14]. У спісе сусветных экспарцёраў зброі SIPRI па выніках 2020 года Беларусь заняла 19-е месца з 25-ці. Агульны аб’ём паставак ад сусветнага складае ўсяго 0,3 %. У параўнанні з узроўнем экспарту зброі ў 2011—2015 гады, паказчык істотна знізіўся — на 34 %. Асноўнымі атрымальнікамі экспартуемай з Беларусі зброі названыя такія краіны, як В’етнам (26 % ад агульнага аб’ёму), Сербія (каля 16 %) і Судан (роўна 13 %)[15]. СанкцыіУ 2022 годзе камітэт, яго старшыня Пантус і многія беларускія ваенна-прамысловыя прадпрыемствы трапілі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[16], а таксама пад санкцыі Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі, Японіі, Аўстраліі, Украіны[17][18]. Вышэйпералічаныя краіны, акрамя Японіі, унеслі ў санкцыйныя спісы і Вячаслава Расалая, намесніка старшыні камітэта[19]. Таксама камітэт (у чэрвені 2022 года), Пантус (у чэрвені 2023 года), Расалай і першы намеснік старшыні камітэта Алег Мішчанка[20] (у снежні 2023 года) былі уключаны ў санкцыйныя спісы ЕС і Швейцарыі. З 9 жніўня 2024 года Мішчанка знаходзіцца у санкцыйным спісе Канады[21]. Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia