Берагавая Слабада (археалагічны помнік)Берагавая Слабада — археалагічны помнік: стаянка днепра-дзяснінскай культуры позняга мезаліту на заходняй ускраіне в. Берагавая Слабада (Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць), на 2-й надпоймавай тэрасе правага берага р. Дняпро. Даўжыня пляцоўкі 1 км, вышыня 24 м. Выявіў у 1977 годзе і даследаваў 989 м² у 1978—1983 гадах У. П. Ксяндзоў. Культурны пласт магутнасцю 0,3 м. Выяўлена частка мезалітычнага гаспадарча-бытавога комплексу: рэшткі агнішчаў, паглыбленага ў зямлю прамавугольнага жытла памерамі 4,3×3,8 м, ямы акруглай і авальнай формы. Знойдзена 6913 экзэмпляраў вырабаў з крэменю, у т.л. 811 з другаснай апрацоўкай. Зыходным матэрыялам для выпрацоўкі пераважнай большасці знаходак служыў мелавы («сожскі») дробнакрапчасты крэмень. Сустракаюцца адзінкавыя крэмені ружова-ліловага колеру (валдайскі) і шакаладнага, а таксама нешматлікія вырабы з кварцыту. Сярод прылад выразнымі серыямі прадстаўлены:
Знойдзены таксама 3 экземляры трапецый, 9 экзэмпляраў рубячых прылад. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia