Бердаўскі сельсавет
Бе́рдаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Бердаўка. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 21 лютага 2023 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дубровенскага сельсавета[1]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1032 чалавекі[2], з іх 51,2 % — беларусы, 41,1 % — палякі, 6,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 847 чалавек[4]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: аграгарадок Бердаўка, вёскі Бакуны, Бялундзі, Воўкаўцы, Касоўшчына, Кір’янаўцы, Сцеркава, Татарцы і Харужаўцы. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia