Ваверскі сельсавет
Ва́верскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ваверка. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мейраўскага сельсавета[1]. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Тарноўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Бабоўцы, Кадзішкі, Касілаўцы, Мыто, Навасёлкі, Падальхоўка і Янаўляны)[2]. 16 сакавіка 1987 года скасавана вёска Багданаўшчына (злілася з вёскай Альхоўка)[3]. 29 верасня 2005 года ў склад Тарноўскага сельсавета перададзена вёска Бабоўцы[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1811 чалавек[5], з іх 74,9 % — палякі, 19,8 % — беларусы, 4,7 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 1400 чалавек[7]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia