Бярозаўка (горад)
Бяро́заўка[2] (трансліт.: Biarozaŭka) — горад у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Размешчаны на левым беразе р. Нёман (за 1,5 км ад ракі), за 27 км на паўднёвы ўсход ад Ліды, на аўтадарозе Ліда — Навагрудак, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Нёман. Насельніцтва 10 311 чал. (2018)[3]. ГісторыяУ 1861 годзе ўрочышча Бярозаўка вядома ў Лідскім павеце Віленскай губерні, у складзе маёнтка Вашкевічы, уласнасць памешчыка Зянона Ленскага. У 1875 годзе ім была заснавана гута па вырабе шкла каля хутара Устрынь Боркі Лідскага павета (цяпер урочышча Устронь у Навагрудскім раёне). У канцы 1884 года Зянон Ленскі атрымаў дазвол на будаўніцтва ў сваім маёнтку Заенчыцы (пры ўпадзенні ў Нёман Чорнай рэчкі) шклозавода. Першую прадукцыю завод даў у 1885. У 1891 годзе арандатарамі завода сталі чэшскія майстры прамысловага шкларобства Вільгельм Краеўскі і Юліус Столе. Ужо ў 1892 яны праводзяць першыя ўдалыя варкі крыштальнага шкла. У 1894 Краеўскі і Столе пачынаюць будаваць уласны завод у 4 км ад арэндаванага, у 1896 атрымліваюць тут першую прадукцыю. З таго часу завод Ленскага сталі называць «Нёман-А» ці «Старая гута», а новы — «Нёман-Б» ці «Новая гута». На кожным з заводаў у 1897 працавала больш як па 100 чал. У 1898 годзе за 3 км ад ракі Нёман ва ўрочышчы Бярозаўка А. Квяцінскі будуе яшчэ адзін завод, які неўзабаве ў 1900 пераходзіць да В. Краеўскага і Ю. Столе. У 1902 апошнія закрылі «Старую гуту», а яе назву «Нёман-А» прысвоілі заводу ў Бярозаўцы, які становіцца галоўным. Зараз на месцы размяшчэння «Старой гуты» захавалася толькі вялікая колькасць шклобою і вогнетрывалага лому ад збураных печаў ды асобныя кусты бэзу, парэчак і агрэсту. А вакол дзеючага завода вырас горад Бярозаўка. Шклозавод «Нёман» склаўся на базе заводаў «Нёман-А» (хутар Бярозаўка) і «Нёман-Б» (хутар Новая Гута). У 1908 годзе на першым заводзе працавалі 552 рабочыя, на другім — 454. У 1913 годзе быў закрыты адзін завод, пасля пачатку Першай сусветнай вайны, з набліжэннем фронту ў 1915 годзе — другі. У верасні 1915 Бярозаўку акупіравалі германскія войскі. У студзені 1919 на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада. 3 красавіка 1919 тэрыторыя акупіравана польскімі войскамі. У ліпені 1920 вызвалена Чырвонай Арміяй, у верасні зноў занята польскімі войскамі. З 1921 года Бярозаўка ў складзе Польшчы, у Навагрудскім павеце Нвагрудскага ваяводства. У 1921 годзе 12 двароў, 65 жыхароў. У 1927 на заводзе ў Бярозаўцы працавалі 338 чал. 17 мая 1929 тут адбылася буйная забастоўка з удзелам 700 рабочых, якая доўжылася каля 1,5 месяца. З 1939 года ў БССР. Шклозавод быў нацыяналізаваны. 3 4.12.1939 ў Баранавіцкай вобласці, з 15.1.1940 ў Навагрудскім раёне, з 12.10.1940. цэнтр Бярозаўскага сельсаета. У 1940 годзе вёска, 135 двароў, 1730 жыхароў; працавалі шклозавод (760 рабочых), электрастанцыя, лесапільны завод, млын, клуб, бальніца, сталовая, сярэдняя школа. У Вялікую Айчынную вайну ў канцы чэрвеня 1941 года акупіравана нацыстамі, якія загубілі тут 200 савецкіх ваеннапалонных. Пры вызваленні вёскі ў ліпені 1944 загінулі 20 савецкіх воінаў і партызан. У 1945 годзе на адноўленым шклозаводзе працавалі 326 чал., пры ім адкрылася рамеснае вучылішча № 17, у 1947 — школа майстроў. 3 8.1.1954 Бярозаўка ў Гродзенскай вобласці. 15 мая 1959 года пераўтворана ў рабочы пасёлак[4]. 25 снежня 1962 года перададзена ў Лідскі раён. У 1967 на шклозаводзе працавалі 1700 рабочых. 24 чэрвеня 1968 года пераўтворана ў гарадскі пасёлак[5]. У 1969 годзе ў Бярозаўцы 5,1 тыс. жыхароў. У 1982 годзе на базе школы майстроў адкрыта Нёманскае тэхнічнае вучылішча шкляной прамысловасці № 159 (з 1984 сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 116 шкляной прамысловасці). З 1995 года Бярозаўка — горад. У 1996 годзе налічвала 11 тыс. жыхароў. Насельніцтва
ЭканомікаШклозавод «Нёман» з’яўляецца галоўным прадпрыемствам Бярозаўкі. Ён выпускае посуд, вазы, дэкаратыўна-мастацкія вырабы. Частка вырабаў экспартуецца за мяжу. Прадпрыемствы сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Гасцініца. Рэлігія![]() У 1928 годзе ў Бярозаўцы створана парафія Спаслання Святога Духа. У 1932 годзе пабудаваны касцёл у новазакапанскім стылі, разбураны ў 1954 годзе[8]. У 1992 годзе пабудаваны новы касцёл, які быў кансекраваны 18 жніўня 2001 года[9]. У 1994 годзе пабудавана царква Жыровіцкай Маці Божай[10]. КультураБярозаўскі музей шкла. Музей гісторыі Бярозаўкі, музей «Сялянская хатка» ў 3-й школе. Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia