Берлінскі батанічны сад
![]() ![]() ![]() ![]() Берлінскі батанічны сад (ням.: Botanischer Garten und Botanisches Museum Berlin-Dahlem) — адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых батанічных садоў Германіі і свету. Сад размешчаны ў наваколлі Далема берлінскай адміністрацыйнай акругі Штэгліц-Цэлендорф. Ён быў пабудаваны паміж 1897 і 1910 годамі, пад кіраўніцтвам вядомага батаніка Адольфа Энглера, з тым намерам, каб прадставіць экзатычныя расліны з нямецкіх калоній. Пасля смерці Энглера, згодна з яго воляй, ён быў пахаваны ў створаным ім садзе. ГісторыяБерлінскі Батанічны сад мае больш як 300-гадовую гісторыю. Папярэднік саду быў створаны ў пачатку XVII стагоддзя і спачатку знаходзіўся ў садах замка Берліна. У 1679 Вялікі курфюрст даў указанне, каб адкрыць сельскагаспадарчы сад, які быў закладзены ў Шонебергу, вёсцы недалёка ад Берліна (цяпер адзін з яго раёнаў), на месцы цяперашняга парка ням.: Heinrich-von-Kleist.[1] Карл Людвіг Вілдэноф дамогся, каб сад быў аддадзены ў 1809 годзе Берлінскаму ўніверсітэту, пасля чаго сад развіўся да сусветна вядомага ды прызнанага «Батанічнага саду» з навуковым характарам працы. Склад садуБатанічны сад з’яўляецца часткай Свабоднага ўніверсітэта Берліна. Батанічны музей (ням.: Botanisches Museum) з вялікім гербарыем (ням.: Herbarium Berolinense) і буйная навуковая бібліятэка таксама з’яўляюцца часткай саду. Батанічны сад займае плошчу ў 43 гектары[2]. У садзе вырошчваецца каля 22.000 розных відаў раслін. Комплекс складаецца з некалькіх будынкаў і аранжарэй, такіх як Кактусавы павільён і павільён Вікторыя (у якім знаходзяцца калекцыя архідэй, казуркаядных раслін і гіганцкая вадзяная белая лілея Victoria-Seerosen). Агульная плошча ўсіх аранжарэй складае 6000 м². Тыя часткі саду, якія знаходзяцца пад адкрытым небам, сартуюцца па геаграфічнаму паходжанню і маюць агульную плошчу 13 га. Дэндрарый саду складае 14 гектараў. Найбольш вядомая частка саду — Вялікі павільён (ням.: Das Große Tropenhaus), найбуйнейшая аранжарэя ў свеце. Будынак сталёвай канструкцыі пакрыты шклом, дасягае 25 метраў у вышыню, займае плошчу 30 на 60 метраў. Тэмпература ўсярэдзіне збудавання падтрымліваецца на ўзроўні 30 °C пры высокай вільготнасці паветра. Сярод шматлікіх трапічных раслін, у павільёне расце гіганцкі бамбук. Час працы
Батанічны сад працуе штодзённа, акрамя 24 снежня. Аранжарэі, касы і ўваход у парк зачыняюцца за 30 хвілін да заканчэння працы.
Батанічны музей працуе штодзённа з 10.00 да 18.00, акрамя 24 снежня. Бібліятэка працуе з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 18.00 (у час летніх вакацый час працы скарачаецца). ТранспартБатанічны сад знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Берліна. Грамадскім транспартам можна дабрацца:
Кошт уваходу
Уваходны квіток на дзень:
Абанемент на год:
Уваход толькі ў Батанічны Музей:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia