Берта Ізраілеўна Кузняцова

Берта Ізраілеўна Кузняцова
Фатаграфія
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1929(1929-10-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 1980
Месца смерці
Род дзейнасці мастачка
Жанр тэматычная карціна, партрэт
Вучоба
Уплыў Ірэна Жэбенькене[lt]
Узнагароды Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Карэльскай АССР

Берта Ізраілеўна Кузняцова (30 кастрычніка 1929(1929-10-30), Рагачоў, Бабруйская акруга1980, Гомель) — беларускі мастак-жывапісец. Працавала ў жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны і партрэта. Член Саюза мастакоў СССР.

Біяграфія

Нарадзілася 30 кастрычніка 1929 года ў Рагачове.

У 1955 годзе скончыла Віленскі мастацкі інстытут, дзе вучылася пад кіраўніцтвам А. П. Мерзлякова, А. Стоскуса і Ірэны Жабянкіене[lt]. Дыпломная праца па заканчэнні інстытута — карціна «Першы поспех».

З 1956 года брала актыўны ўдзел у рэгіянальных і ўсесаюзных выстаўках[1].

Жыла і працавала ў Гомелі. Памерла ў 1980 годзе.

Творчасць

Жанравыя кампазіцыі

  •  «Сяброўкі» (1962)
  •  «Дзеці» (1966)
  •  «Мае сучаснікі» (1968)

Партрэты:

  •   «Генерал-маёр Д. І. Скарабагаты» (1965)
  •   «Ася» (1966)
  •   «М. А. Кароткая» (1967)
  •  «Ларыса» (1968)

Узнагароды

  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Карэльскай АССР.

Зноскі

Літаратура

  • Каталог «Художники Советской Белоруссии», Издательство Беларусь, Минск, 1976.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya