Віленская мастацкая акадэмія
Віленская мастацкая акадэмія (літ.: Vilniaus dailės akademija) — вышэйшая дзяржаўная навучальная ўстанова ў Літве, якое дзейнічае ў Вільні, з філіяламі ў Каўнасе (Каўнаскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) і Цяльшаі (Цяльшайскі мастацкі факультэт). Адрас у Вільні — вуліца Майроніа, 6 (Maironio g. 6). Рэктар — прафесар Ева Скаўроне. У 2007/2008 навучальным годзе навучалася 1621 бакалаўраў, 370 магістрантаў, налічвалася 32 дактаранты, 12 аспіранта, усяго 2035 навучэнцаў. Акадэмія мае сваю бібліятэку, галерэі ў Вільні: «Akademija» на вуліцы Пілес (адкрыта ў 1991 годзе), выставачныя залі «Titanikas», «Kreatoriumas» па вуліцы Майронё, Artiflex (вуліца Гаона), выставачная прастора «5 malūnai» (па вуліцы Малуну). Пры акадэміі дзейнічае выдавецтва (заснаванае ў 1993 годзе). СтруктураУ акадэміі працуюць факультэты:
ГісторыяЗаснаваны ў 1951 годзе ў Вільні як Дзяржаўны мастацкі інстытут Літоўскай ССР шляхам аб’яднання Віленскага мастацкага інстытута і Каўнаскага інстытута прыкладнога мастацтва. У інстытуце былі кафедры жывапісу (мальбертны жывапіс, фрэска і мазаіка, вітраж, тэатральная дэкарацыя), графікі, скульптуры, архітэктурнай кампазіцыі і праектавання, а таксама пераведзеныя з Каўнаса керамікі і мастацкага тэкстылю. У 1973 годзе былі ўтвораны два факультэты — выяўленчага мастацтва і прыкладнога мастацтва. У 1977 годзе рыхтаваліся мастакі па спецыяльнасцях: жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, інтэр’ер і абсталяванне, ландшафт, рэстаўрацыя архітэктар помнікаў, прамысловае мастацтва, мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці, манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, мастацтвазнаўства. Меўся філіял у Каўнасе, першапачаткова вячэрні аддзяленне (адкрыта ў 1959 годзе). Вядомыя выпускнікі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia